Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

вы ведаеце, што я п’ю каву з вяршкамі? – здзівіўся Ікар.

      Герцагіня ўзяла свой кубак і падзьмула ў яго, бо кава была гарачая.

      Вы з Ледай хаваліся ў маляўнічым месцы, спакойна сказала яна. На схіле той гары цвітуць эдэльвейсы, а зусім побач арлінае гняздо.

      Ікар прыўзняў крылы:

      – Вы з Ледай хаваліся ў маляўнічым месцы, – спакойна сказала яна. – На схіле той гары цвітуць эдэльвейсы, а зусім побач – арлінае гняздо.

      Ікар прыўзняў крылы:

      – Вы ведалі, дзе мы жывем?

      – О, я ведала гэта ўжо на трэці дзень, як вы знеслі маю дачку з дому. Вы нават не ўяўляеце, якіх высілкаў мне каштавала, каб пра гэта не даведаўся мой муж.

      Ікар апусціў галаву.

      – Дзякуй, – ціха прамовіў ён.

      – Я ведаю пра вас усё. У вас жа арліныя крылы – так, Ікар? Вельмі прыгожыя. Але пакуль у майго ўнука ёсць самы мізэрны шанец зрабіцца манархам, я не магу дапусціць, каб ён нарадзіўся мутантам. Вы разумееце, Ікар?

      Ікар кіўнуў. Герцагіня ўсміхнулася:

      – Вось і добра. Герцаг старэе, ягонае сэрца мякчэе. Дайце час – і я вас абавязкова пазнаёмлю. І паабяцайце, што калі хлопчык народзіцца, вы прынесяце мне букет эдэльвейсаў.

      Арнітар паглядзеў у акно, праз якое ўвайшоў да герцагіні. Па ўсёй нябеснай прасторы – з зеніту па далягляд – каталіся ізумрудныя стужкі палярнага ззяння, а там, за зіхоткім даляглядам, чакала свайго Ікара яго верная жонка, і ў яе лоне спакойна спаў маленькі сын вялікай Зямлі.

      Маналог на магіле Максіма Багдановіча

      Максім,

      Я прыехала ў Крым,

      Паклаўшы ў заплечнік вянок.

      На ялцінскі цёплы граніт

      Баюся ступіць без абутку.

      Я трызніла Крымам, Максім,

      Паўднёвым загарам шчок,

      Цяпер, як я стала пры ім —

      Жадаю пазбавіцца смутку.

      Мне хораша тут хадзіць,

      Далонню кранаць платаны,

      Дзівіцца на мастакоў

      І слухаць аркестр цыкад.

      І можа, мяне тут сніць

      Мужчына, мной не спатканы…

      Пытаю сябе ізноў:

      Ці хочацца мне назад?

      Максім,

      Мне марская сінь

      І соль – выядаюць сэрца.

      Каханне не прадаецца?

      Прадаць яго – трэба ўмець…

      Тут гандаль даецца ўсім,

      Максім;

      Хваля аб ногі трэцца —

      Ашчаднаму чалавецтву

      Сябе прадае за медзь.

      Злічыўшы кожны мой крок,

      Мора ўздыхне былінна,

      Даверыцца незнаёмаму

      Пісьменніцкаму пяру.

      Паэтка нясе вянок

      З прысвіслацкіх гонкіх галінак

      – Траецкае шчасце сваё

      Не выпускае з рук.

      Вазьміце яго, Максім,

      І пойдзем глядзець на яхты,

      На лайнеры ў дзесяць паверхаў…

      Тут не бывае прыліў?

      А ведаеце, Максім,

      Мой прадзед быў з польскай шляхты.

      Ён жыць на мора б не з’ехаў.

      Ён мяне б асудзіў.

      А мне —

      Не