Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

яны перакладзены з мінулага года, каб не пабіліся, і вешаць іх на ёлку – Ната на ніжнія лапкі, мама на верхнія. Шкляныя зайчыкі, вавёрачкі, залачоныя шышкі, пасыпаныя, як сняжком, белым шкляным парашком, снегавік, сімпатычныя мухаморчыкі, бліскучыя шары са сняжынкамі і рамонкамі, пацеркі і самаробныя папяровыя рознакаляровыя сцяжкі. Потым тата возьме Нату на рукі, і яна надзене на ёлку ружовую вярхушку, бо якая ж ёлка без вярхушкі? Пад ёлку без вярхушкі Дзед Мароз не пакладзе падарунак!

      І вось скрыня амаль пустая, і застаецца самае галоўнае! Не дыхаючы, выняць з ваты вялікі празрысты шар на чырвонай тасёмцы, у якім схаваны маленькі домік, ёлачка і хлопчык на лыжах. Як яны туды патрапілі? Гэта дзіва! Ната павесіць гэты шар на самае віднае месца, на самую прыгожую лапку, і будзе цэлы вечар глядзець на таго хлопчыка, на яго сінюю шапачку і ружовыя шчокі, і ёй будзе здавацца, што хлопчык усміхаецца. Вось каб ён выбраўся з шара! Тады яна б пайшла з ім гуляць і катацца на лыжах!

      – Калі будзеш вельмі жадаць, ён абавязкова прыйдзе да цябе! – казала бабуля. – Толькі не разбівай шар, каб яго вызваліць. Проста чакай.

      І Ната кожны год пісала лісты Дзеду Марозу, каб ён вызваліў Дзяніску – бабуля сказала, што хлопчыка завуць Дзяніска – са шклянога шара, і клала лісты пад ёлку. Але Дзед Мароз дарыў Наце калі шапку, калі ляльку, а калі – набор цукерак, а Дзяніска так і заставаўся ў шары.

      Аднойчы тата прывёз з вёскі скрыню з цацкамі.

      – Натка, бабуля прасіла перадаць іх табе! – сказаў ён і заплакаў.

      Так Ната даведалася, што бабулі не стала. Мама схавала скрыню на антрэсолі, і больш Каляды сям я не святкавала.

      А пасля Ната вырасла. Бацькі вырашылі, што дачка павінна сама будаваць сваё шчасце, і з ехалі жыць у вёску. Так Ната засталася адна ў вялікім горадзе.

      Ната адкрыла скрыню і прыўзняла верхні слой ваты, шэры ад пылу. У электрычным святле бліснулі шклянымі бакамі знаёмыя цацкі. Тут былі і снегавік, і зайчыкі, і пацеркі, і нават сцяжкі: яны выцвілі, але пахлі фарбамі гэтак жа салодка, як і раней.

      Ната пачала вешаць цацкі на ёлку. Яна не спяшалася: сагравала кожную ў далонях, шукала ёй належнае месца: унізе – гірлянды з фольгі, а цацкі – вышэй і глыбей, каб Рыся не дацягнулася да іх, – і толькі пасля гэтага моцна прывязвала цацку да лапкі на акуратны банцік.

      Скрыня паволі пусцела. Нарэшце, Ната павесіла на галінку апошні мухамор і заплюшчыла вочы. Вось ён, той салодкі момант, зусім як у дзяцінстве!

      Ната апусціла руку ў мяккую вату і намацала на самым дне скрыні вялікі шар на чырвонай тасёмцы. Не адкрываючы вачэй, яна дастала яго і паднесла да твару.

      – Прывітанне, Дзяніска!

      Ната адкрыла вочы і ўбачыла знаёмы домік, ёлачку і хлопчыка на лыжах.

      – Ты ўсё яшчэ тут, Дзяніска! – усміхнулася Ната. – Калядны палоннік. Ніяк не вызвалішся! Зараз я знайду для цябе самае лепшае месца на навагодняй прыгажуні…

      Тым часам святочны водар ёлачкі раздражніў нос і вусы Рысі, і яна чмыхнула зноў – так гучна, як толькі можа чмыхаць