Братэрства. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Братэрства
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2014
isbn 978-985-575-013-1



Скачать книгу

гавораць Ткачовы.

      Вялікі натурны эцюд «У полі» напісаны з групы падлеткаў на фоне поля, дзе ўжо скасілі збажыну, дзе ўсе фігуры можна пазнаць. Ён рэпрадуцыраваўся ў часопісах, манаграфіях. А карціны, якія былі напісаны крыху пазней («Ля калодзежа» і «У полі. Самалёты ляцяць»), сталі на доўгі час візітоўкай братоў Ткачовых. Яны экспанаваліся на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы ў Маскве – у Траццякоўскай галерэі. У 1955 г. «голацкія карціны» былі паказаны і на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве.

      Дзе ж цяпер работы, якія створаны на беларускім матэрыяле? У экспазіцыях музеяў Пензы і Астрахані. Варыянт карціны «Ля калодзежа» перададзены ў музей братоў Ткачовых, які ў 1995 г. быў адчынены на іх радзіме – у Бранску.

      Вышыні, якія адолелі браты Ткачовы і разам, і паасобку, – Вёска, яе вялікасць Вёска! Вяселлі і хаўтуры, нараджэнне дзіцяці і вясковая дзятва, старыя і маладыя…

      Сёння карціны Ткачовых знаходзяцца болей, чым ў ста (!) музеях свету. А яшчэ – у прыватных калекцыях у Англіі, Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, ЗША, Тайвані, Францыі, Паўднёвай Карэі, Японіі… Між іншым, у 1998 г. ў Кітаі (на рускай і кітайскай мовах) выдадзены велізарны альбом «Рускія мастакі браты Ткачовы». Работы Ткачовых прадаваліся на аўкцыёне Сотбіс.

      …І, канешне ж, памятаюць вялікіх рускіх мастакоў, якія спрычыніліся да лёсу народа Беларусі, і ў Голацку, на Пухавіччыне.

      Лейтэнант Загорын – палкоўнік з беларускіх Васілевіч

      Нядаўняя смерць слыннага рускага паэта Андрэя Вазнясенскага нагадала такую гісторыю. Яшчэ раней памёр у вёсцы Пціч, што на Пухавіччыне, за лічаныя метры ад музея «Дудуткі», палкоўнік у адстаўцы Андрэй Андрэевіч Захарэнка…

      Тут, у «Дудутках», вёсцы Пціч, гасцяваў па запрашэнні публіцыста Яўгена Будзінаса і Андрэй Вазнясенскі. Але мала хто ведаў, што не мінаў рускі паэт і вясковай хаты, дзе стала прапісаўся былы ваенны журналіст Андрэй Захарэнка. Прычына простая – яны знаёмыя з даўняй пары 1960-х гг. У Вазнясенскага нават верш ёсць – «Лейтэнант Загорын»:

      Я во Львове. Служу на сборах, в красных кронах, лепных соборах.

      Там столкнулся с судьбой моей

      лейтенант Загорин. Андрей.

      Далей ішло ўдакладненне прозай: «Дзіўна… Нават Андрэй Андрэевіч, 1933, 174. Боты 42. Ён даў мне сваю гімнасцёрку. Яна самкнулася на маіх грудзях тугая, як скура таполі. І раптоўна над маёй галавой загаманіла чужое жыццё, як гамоняць кроны… “Дзіўна”, – падумаў я». Дзіўнага, праўда, было няшмат. Праводзіліся зборы не проста афіцэраў запасу, а ваенных журналістаў. Так у тыя ж 1960-я на Ціхаакіянскім флоце пазнавалі жыццё і службу беларускія пісьменнікі Уладзімір Караткевіч, Генадзь Кляўко, Рыгор Барадулін. А Вазнясенскаму выпаў Львоў. Ды – і сустрэча з цікаўным да культуры, мастацтва, літаратуры цёзкам Андрэем Андрэевічам. Наш зямляк нарадзіўся ў Рэчыцкім раёне, у Васілевічах. Яго малодшыя браты таксама выбралі журналістыку, літаратуру. Палкоўнік Леанід Захарэнка рэдагаваў некаторы час «Белорусскую военную