Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік). Генадзь Аўласенка

Читать онлайн.
Название Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)
Автор произведения Генадзь Аўласенка
Жанр Ужасы и Мистика
Серия
Издательство Ужасы и Мистика
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1542-0



Скачать книгу

да маці і пяшчотна пагладзіла яе па шчацэ. – Яны сказалі мне, што бабулі там будзе добра!

      Жанчына са словамі «Прабачце, доктар!» раптам ускочыла з крэсла і, прыціснуўшы насоўку да вачэй, таропка выбегла з кабінета. Дзяўчынка нейкі час глядзела на прачыненыя дзверы, потым села на месца маці і зноў павярнулася да псіхатэрапеўта.

      – Мама не верыць, што я іх бачу, – сказала яна, крыху сцішыўшы голас. – Яна думае, што я ўсё гэта толькі прыдумляю. А вы мне верыце? – раптам спытала яна псіхатэрапеўта. – Ці таксама лічыце, што я хлушу?

      – Ну, зразумела ж, я так не лічу! – сказаў псіхатэрапеўт, крыху сумеўшыся пад гэтым ясным і даверлівым дзіцячым позіркам. – Я не лічу, што ты хлусіш, але… ведаеш, часам бывае, што чалавек раптам пачынае бачыць тое, чаго на самай справе няма. Гэта называецца…

      – Галюцынацыяй? – перапыніла псіхатэрапеўта дзяўчынка. – Мама і пра гэта мне казала! Толькі яны не галюцынацыя, гэтыя чырвоныя чалавечкі! Яны сапраўдныя…

      У гэты час у кабінет вярнулася жанчына. Яна паглядзела на дачку і, не падыходзячы да стала, апусцілася на самы край кушэткі, што стаяла каля сцяны. Насоўку жанчына па-ранейшаму нервова камечыла ў далонях.

      – Ну што ж… – Псіхатэрапеўт уздыхнуў і пачаў хутка запаўняць нейкі чысты бланк. Потым ён адклаў асадку ўбок і зноў паглядзеў на дзяўчынку. – Скажы, а потым… ты іх бачыла потым? Пасля таго, як… Ён змоўк, не ведаючы, як лепш закончыць фразу.

      – Пасля таго, як бабуля памерла? – здагадалася дзяўчынка. – А то! Я іх часта сустракала потым на дварэ, праўда, ніколі зблізку. А пасля яны зноўку наведаліся да нас. Гэта было, калі захварэла цётка Рая…

      – Мая сястра! – падала голас жанчына. – Яна жыве з намі.

      – Жыве? – Псіхатэрапеўт уважліва паглядзеў на жанчыну. – Дык яна… ачуняла?

      – Ну, так! – жанчына сцвярджальна кіўнула. – У яе быў рак, прытым у самай запушчанай форме, а потым… потым яго раптам не стала…

      – Як не стала? – спытаў псіхатэрапеўт. – Быў, і не стала?

      Жанчына зноў кіўнула.

      – Урач, які лячыў яе, сказаў, што гэта вельмі падобна на цуд! І што ён ніколі не паверыў бы, што такое ўвогуле магчыма… не паверыў бы, калі б сам не лячыў яе, калі б хто-небудзь іншы расказаў яму гэтую гісторыю…

      – Проста я папрасіла чалавечкаў не чапаць цётку Раю! – сказала дзяўчынка. – Я растлумачыла ім, як сумна мне будзе без цёткі Раі…

      – І яны паслухаліся? – з нечаканай цікаўнасцю спытаў псіхатэрапеўт.

      Дзяўчынка кіўнула.

      – Яны заўжды цябе слухаюцца?

      Дзяўчынка паціснула плячыма.

      – Не ведаю, я іх больш ні аб чым не прасіла. Я сказала ім, каб яны не чапалі цётку Раю, і яны адразу ж зніклі… А ведаеце, – яна зноў сцішыла голас, – тут, у вашай бальніцы, іх вельмі шмат! Нават у гэтым кабінеце!91

      Псіхатэрапеўт міжволі агледзеўся па баках.

      – Ну, ты і фантазёрка!

      Доктар стрымана засмяяўся, але яго ніхто не падтрымаў і таму ён адразу ж змоўк. Дзяўчынка глядзела на псіхатэрапеўта неяк вельмі ўжо сур’ёзна і ўважліва, а яе