Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік). Генадзь Аўласенка

Читать онлайн.
Название Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)
Автор произведения Генадзь Аўласенка
Жанр Ужасы и Мистика
Серия
Издательство Ужасы и Мистика
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1542-0



Скачать книгу

чакала і чакала дапамогі…

      Юрась зноў сутаргава ўздыхнуў. Ён паспрабаваў уявіць сабе, што перажыла, што павінна была перажыць гэтая няшчасная дзяўчына за тыя доўгія, бясконца доўгія сорак восем гадзін, колькі разоў павінна была яна, пераходзячы ад надзеі да адчаю і ад адчаю зноў да надзеі… колькі разоў павінна была яна паміраць і ажываць… і зноў паміраць… Ён паспрабаваў уявіць сабе ўсё гэта, ды так і не здолеў.

      – Яна жывая! – ледзь чутна вымавіў Юрась і аблізнуў перасмяглыя вусны. – Мы павінны дапамагчы ёй, чуеш!

      – Дапамажы! – рот Алега скрывіўся ў нейкай нядобрай усмешцы, вельмі падобнай на грымасу болю… а можа, гэта і была грымаса болю, а ніякая не ўсмешка. – Дапамажы, раскапай! Яна аддзячыць табе за гэта, добра аддзячыць! Яна прагаладалася там за столькі часу…

      – Не разумею, пра што ты! – Юрась адчуў раптам, як пахаладзела ўсё знутры, якімі ватнымі і непаслухмянымі зрабіліся ногі.– Ты думаеш, што яна… Я не разумею цябе, Алег!

      – Ды ўсё ты разумееш!

      Яны змоўклі і маўчалі доўга, вельмі доўга, не гледзячы адзін на аднаго. І голас унізе таксама маўчаў, і нібыта чакаў чагосьці.

      А вакол быў звычайны жнівеньскі дзень. І да вечара было яшчэ так далёка.

      А можа, мне падалося?

      Я пастукаў у дзверы, і дзверы адразу ж адчыніліся, так, быццам жанчына, якая адчыніла іх, загадзя ведала пра маю тут прысутнасць.

      – Заходзьце! – запрасіла яна і адступіла крыху ўбок, прапускаючы мяне ў пярэднюю.

      Я ўвайшоў і толькі тады адчуў, як моцна паспеў прамокнуць за той кароткі прамежак часу, пакуль ішоў, а дакладней, амаль бег ад пакінутай на шашы машыны да гэтага двухпавярховага драўлянага катэджа, надзейна схаванага сярод лесу. Я, дарэчы, заўважыў яго толькі таму, што катэдж быў, чамусьці, увесь асветлены, вокны другога паверха ярка свяцілі праз цемру і мокрыя галінкі дрэў. Ужо потым я заўважыў нешырокую заасфальтаваную дарогу, якая адыходзіла ад аўтамагістралі ў гэты бок.

      Жанчына глядзела на мяне, дакладней, на мае мокрыя чаравікі.

      – Прабачце, калі ласка! – Я таксама паглядзеў уніз, там, на бездакорна бліскучым паркеце, паспелі ўжо расцячыся дзве бруднаватыя лужыны. – Прабачце, але так здарылася, што я…

      – Здымайце куртку! – перапыніла мяне жанчына. – Чаравікі таксама здыміце. Вось пантофлі.

      Яна выйшла з пярэдняй, а я, дакладна выканаўшы ўсе яе патрабаванні, павольна рушыў следам.

      У пакоі было цёпла, светла і на дзіва ўтульна, асабліва пасля той непагадзі і цемры, праз якія я вымушаны быў толькі што прабірацца. Весела патрэсквалі паленцы ў каміне, побач з камінам я заўважыў дзверы ў нейкі бакавы пакойчык, яшчэ далей была драўляная лесвіца, якая вяла на другі паверх. А проста перада мной, якраз пасярод пакоя, стаяў багата сервіраваны стол.

      І сервіраваны ён быў менавіта на дзве персоны.

      Тут кагосьці чакалі, а я, сам таго не жадаючы, усё ім сапсаваў. Цалкам верагодна, што мне давядзецца зноў вяртацца туды, адкуль і прыйшоў, у цемру і восеньскую