Название | Беларуская лiтаратура |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Навумовiч |
Жанр | Языкознание |
Серия | |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 |
Канстанцыя Буйло
Прадаўжальніцай традыцый Ф. Багушэвіча ў беларускай паэзіі і арыгінальным майстрам слова з’явілася Цётка (Алаіза Пашкевіч, 1876–1916). Яна пражыла ўсяго сорак гадоў, але шмат зрабіла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху, фарміравання рэвалюцыйнай свядомасці народа, унёсшы значны ўклад у развіццё публіцыстыкі, паэзіі, прозы. Яна з’яўлялася актыўным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах і мітынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы “Мора” (“Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць”), “Хрэст на свабоду”. Удзельнічала ў паўстаннях, хавалася ад царскіх жандармаў, жыла ў эміграцыі ў Львове, Кракаве, Закапанэ, Германіі, Італіі. У 1906 г. выдала два зборнікі вершаў “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду”. У Вільні газета “Наша доля” надрукавала апавяданне “Прысяга над крывавымі разорамі”, у Пецярбургу выйшла яе “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Паэтычны свет Цёткі даволі разнастайны: фальклорныя матывы і вобразы, сімволіка, рамантыка, шчымлівая лірыка, някідкасць фразы і спакой, а побач – узбунтаванасць радка і палёт фантазіі, узбуйненасць карцін, рытмічныя інтанацыі, маршавыя заклікі ды песенна-народны напеў, споведзь, роздум пра час і асобу ў тым часе.
Росквіт прыгожага пісьменства на Беларусі
Пачатак ХХ ст. быў зорным часам для Беларусі, якая перажывала новую хвалю нацыянальна-культурнага Адраджэння.
Рэвалюцыя 1905 года абудзіла народ, пад яе ўздзеяннем вырастала беларуская літаратура. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі далі магчымасць для далейшага станаўлення мастацкага слова на Беларусі.
Так сталася, што стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. І ўсё ж беларускі народ ніколі не пераставаў спяваць, імкнуўся да слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць, не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбання. Літаратура рабіла людзей нацыяй, з’ядноўвала іх. На мяжы стагоддзяў гэты працэс даў добры плён. І першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. адзначаны прыходам новых сіл у літаратуру. Выходзілі газеты “Звязда”, “Дзянніца”, “Савецкая Беларусь”.
Літаратурныя сілы былі раскіданы. Я. Купала пэўны час жыў у Смаленску, Я. Колас – на Куршчыне, Ц. Гартны знаходзіўся ў Пецярбургу. У рэвалюцыйных падзеях і сацыяльных пераменах разабрацца было няпроста. Беларуская інтэлігенцыя добра ўсведамляла, што несла народу новая ўлада.
Культурнае жыццё аднаўлялася. Ужо ў 1921 г. у Мінску пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, праз год, у 1922 г., быў адкрыты Інбелкульт (Інстытут бела рускай культуры), на базе якога ў 1929 г. утварылася Акадэмія навук Беларусі. З 1921 г. у Мінску працуе Дзяржаўная публічная бібліятэка, 14 верасня 1920 г. свой першы спектакль даў першы беларускі прафесійны тэатр. Святам беларускай культуры назвала газета “Савецкая Беларусь” прыезд у Мінск Я. Коласа ў 1921 г.
Пачынаўся новы этап у развіцці