Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка

Читать онлайн.
Название Новая Зямля: Куканія
Автор произведения Антось Уласенка
Жанр Приключения: прочее
Серия
Издательство Приключения: прочее
Год выпуска 0
isbn 9785005553331



Скачать книгу

угледзеўшыся ў Юргеля, супакоіўся. – Зовсім мэнэ пэрэлякав. Віт, хлопэць.

      – І цябе вітаю, добры чалавек. Прабач, не хацеў напужаць, але…

      – Стіj-но! Ны чоловік – jе гідны jiтвjег.

      – Вось як. А ў мяне склалася ўражаньне, што яцьвягі – гэта тыя, што валяць лес і таркочуць нейкую тарабаршчыну.

      – Ны! Естыцька Jетвызь тут е, пыд Пынськом, – дзядок прытупнуў і хвоснуў сябе кошыкам па назе. – Краjіско одважных кэ воёвнычых людэj. Тылькы тут но. А там, за лысочком, – тьху, Жмудь. Шоб jіх морэчка взяла.

      – Добра, годны яцьвяжа, ня буду спрачацца. Дай ты рады, як бы мне…

      – А чы знаш нашэ гасло? – рашуча перапыніў дзядок.

      – Гм-м-м… Баюся, што падзабыў.

      – Jетвызі – одродытыса! Нам, jiтвjегам, – одродытыса! На вікы вічны! На Новоj Зэмлі, ек на Староj.

      – Цяпер прыгадваю. Усё гэта, безумоўна, вельмі займальна, але я заблукаў і шукаю шлях дадому. Ці кажуць табе што-небудзь такія назвы, як Вільня і Літва?

      – Лытвынь? Ны, нычув про такэ краjіско кэ у Вільновы ныбув. Алэ-ж ты розваж, нашо тобі та Лытвынь? Ідэмо зі мною в Пынськ.

      – Не, у Вільні ў мяне няскончаныя справы, – Юргель няўсьведамлена памацаў абпаленую чупрыну і сьціснуў паперчыну зь нечытэльнымі надпісамі ў кішэні кабату.

      – Дывысь ты: да в тэбэ, брате, діла. Но ек знаш. В Пынську тобі про Вільно докладнэ ныраскажуть, алэ е тут жмудська твэрдь, Овтыма, – дзядок махнуў рукой на поўнач. – Но ек твэрдь – гімно, а ны твэрдь. Алэ там дэ-хто мо поможэ…

      – Дзякую за параду. Даліпан, скарыстаюся зь яе.

      – Просю! До судосіньня.

      Юргель ужо разьвярнуўся, калі пачуў:

      – Постіj, хлопэць. Ты головнэ запам’ятаj: оно товді ногы jдуть туды, куды трэба, колы на плэчух е толкова голова.

      З гэтымі словамі дзядок пацюкаў сябе паказальнікам па скроні і зьнік у гушчары. Юргель так і не спытаўся, што ж той зьбіраў у кошык.

      Надвячоркам, калі неба над ракою зьмяніла колер з жарага на пурпуровы, а скуру працялі дрыжыкі, Юргель убачыў цяпельца на самым беразе і бязь лішніх развагаў спусьціўся да яго.

      На вуглях стаяў чыгунок, вакол вогнішча сядзела тройца жылаватых мужчынаў. На іх былі вылатаныя зрэбныя кашулі навыпуск і даматканыя нагавіцы, што даўно ня бачылі праніку. Дражліва пахла ежай. Ля самага берагу на вадзе гайдаліся некалькі злучаных міжсобку плытоў. Яны былі прывязаныя да ўвагнанае ў зямлю жэрдкі нездалёк.

      Юргель сьмела пайшоў на цяпло вагню і панадны пах мяса з чыгунку. У яго ўтаропіліся тры пары вачэй. Утаропіліся не сказаць каб надта прыязна.

      «Зычлівасьць і альтруізм тут, відаць, не ў пашане».

      Ён прадставіўся і спытаўся, ці далёка да селішча. Словы суправаджаў гэстамі, бо не спадзяваўся, што яго зразумеюць.

      Зразумелі.

      Адказаў найстарэйшы, зь дзяркатым голасам і сівізною ў лапушыстай барадзе, ударыўшы сябе кулаком у грудзі:

      – Яўнут, галоўны плытнік. З слыхам у мяне ўсё добра, можаш так не раўці.

      Ён кіўнуў на таварышоў – Юргелевых равесьнікаў, адзін зь якіх быў русявым, а другі –