Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка

Читать онлайн.
Название Новая Зямля: Куканія
Автор произведения Антось Уласенка
Жанр Приключения: прочее
Серия
Издательство Приключения: прочее
Год выпуска 0
isbn 9785005553331



Скачать книгу

і падняўся, каб сысьці. Але тут жа абсеў, атрымаўшы моцную аплявуху.

      – У хляве нарадзіўся? Хто дазваляў распушчаць рукі? І куды гэта зыбраўся? Зь цябе сем ізрояў.

      Юргель шчыра абурыўся:

      – Чаму сем? Раней спадарычна казала пра шэсьць.

      – Адзін ізрой – царкоўны збор Лясным багом, – прыслужніца прымхліва падняла далонь з растапыранымі пальцамі, і Юргель прыгадаў дрэва на сьвятарскім насове. А потым прыгадаў, што Бэнэдэльберт не заплаціў нічога.

      – Як бы там ні было, я спытаўся выключна дзеля цікаўнасьці, бо ўсё адно ня маю з сабой грошай. Разумееш, за мною здарылася такая…

      Прыслужніца падала знак карчмару, і той выйшаў з-за стойкі з друком. Выгляд лысага бамбізы красамоўна сьведчыў, што скарыстацца з таго друку ён не пасаромеецца.

      – Бачу, узьнікла прыкрае непаразуменьне, – захваляваўся Юргель. – Я ўсяго хацеў сказаць, што грошай ня маю, але пакіну ў заклад кудмень з вокам ляснога чыпірадлы, – ён сьцягнуў з шыі цьмяную кульку ў аправе на ланцужку. – Выраблены вайдэлётамі Касьмічнага зьнічу з выспы Ду. Аберагае ад сурокаў і чараў.

      Карчмар пакруціў кульку між пальцамі і высмаркаўся ў руку.

      – Звычайны бафаніт. Такіх цацаў багата ў срацы. У нашым лесе можна торбамі зьбіраць. Але, – карчмаровы вочы заблішчэлі, – аправа добрая. Вазьму ў кошт твайго сталаваньня.

      – Прашу заўважыць, такі кудмень, хай сабе з бафаніту, каштуе значна болей за талерку халоднага талалую. У Вільні за яго, – упэўнена хлусіў Юргель, – я купіў бы дом. Таму чакаю на сваю рэшту.

      Карчмар перахапіў друк абедзьвюма рукамі, і Юргель пасьпяшаўся высьлізнуць з-за сталу.

      – Да вечару прынясу сем ізрояў і выкуплю абярог.

      Бамбіза пырхнуў:

      – Ну-ну, разжыцца грашыма ў Цёмналесьсі ня так проста.

      – Для Юргеля Нязломка няма нічога немажлівага. Скіруйце мяне на царкву Лясных багоў. Дзякую і не разьвітваюся.

      Царкву – найвышэйшы будынак Цёмналесься – Юргель знайшоў бязь цяжкасьцяў. Таксама драўляная, пачарнелая ад часу, яна, тым ня менш, выглядала больш дагледжанаю за астатнія хаты і вылучалася вежаю над дальшым ад уваходу канцом.

      Ён сьмела зайшоў унутар і ўбачыў ладны збой вяскоўцаў, што абсталі моўніцу, зь якой прамаўляў той самы трыбухаты сьвятар. Зь незашклёнага вакна ў вежы на моўніцу падала сьвятло. Быў там і Кузьмар, які з разяўленым ротам слухаў нядзельную вячэрню.

      – …Наступным услаўляйма Алькіёна, што нясе нам у дзюбе міжзорную лагоду, пад крылом – сямейны дабрабыт, а ў кіпцюрох – прыродную раскошу. Узапраўды лепш алькіён у руцэ, як смок пад небам…

      Юргель не прыслухоўваўся. Ён убачыў усё, што хацеў, і нецярпліва чакаў сканчэньня казані. Калі Бэнэдэльберт змоўкнуў, некаторыя вернікі падышлі да яго для прыватнае размовы, а бальшыня скіравалася да выхаду. Ля самых дзьвярэй кожны спыняўся і кідаў колькі мэталічных пруткоў у скарбонку.

      Юргель прыладзіўся ў канец чаргі і, падышоўшы, зрабіў выгляд, быццам кладзе грошы. Насамрэч упэўненым рухам ён выграб і рассоваў па кішэнях усе ізроі. Кудмень