Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка

Читать онлайн.
Название Новая Зямля: Куканія
Автор произведения Антось Уласенка
Жанр Приключения: прочее
Серия
Издательство Приключения: прочее
Год выпуска 0
isbn 9785005553331



Скачать книгу

кантынэньце асобнымі групамі, часьцяком варагуючы міжсобку. Выточная вялікая задума Мінгайлы-Азярэвіча пра краіну-мару Беларусь разам з панплянэтнаю беларускаю моваю і агульнаю валютаю талерам, вядома, ня спраўдзілася. Хіба не адзінымі местамі, дзе захаваліся рэшткі пачатнага пляну і сякія-такія тэхналёгіі, былі Вільня і Полацак – самыя месты ўзьніклі вакол віцінаў. Воддаль іх любыя тэхналёгіі пазастыгалі на роўні Даўных дзён, і ня дзіва: насельнікі дзіказем’я больш клапаціліся аб уласным выжываньні, ня дбаючы пра будзь-якое разьвіцьцё навукі.

      Працяглая ізаляцыя, крэўнае скрыжаваньне, генэтычныя адхіленьні і псыхічныя вычварэньні ўва многіх каленах спрычыніліся да таго, што нашчадкі выгнанцаў і дысыдэнтаў у стане заўсёднае канфрантацыі стварылі сама размаітыя супольнасьці зь дзіўнымі звычаямі. І з часам адрозьненні між супольнасьцямі адно павялічваліся. Ужо праз тысячагодзьдзе, у сёньняшнюю эпоху Роскіду, Куканія ўяўляла сабою стракатую цераспалосіцу недадзяржаваў, вольных местаў, аўтаномных анкляваў і нічыйных земляў з рознымі мовамі, ладамі і забабонамі. Суседзі мала калі мелі зносіны адныя з аднымі звыш сама неабходнага.

      Раскіданаму па Сусьвеце чалавецтву зьмяшчэньне Новае Зямлі да апошняга часу заставалася невядомае. На ўскрайку Незнані не зьяўляліся заркалёты, з выняткам хіба што пірацкіх учанаў. Ахінутая млявасьцю плянэта жыла сваім дзівачным старасьвецкім жыцьцём, якое нам падалося б пякельным жахам. Але на чужынскія пагляды новазямельцы не зважалі. Куканія не стамлялася спараджаць усё новыя формы сацыяльнага жыцьця, якія паўставалі насуперак імавернасьці і здароваму глузду. Зямля Чорнае Лопаўкі сталася між тым запраўдным кантынэнтам-вязьніцай, дзе нашчадкі лотрыкаў зь «Вітаўта» ўтрымвалі і нагадоўвалі рабоў, час ад часу папаўняючы свой статак.

      У адным Мінгайла-Азярэвіч меў рацыю: плянэта загартавала сваіх насельнікаў як мае быць. Калі б ён убачыў, чым абярнулася ягоная мара, дык жахнуўся б, як жахнуліся мы, калі прыляцелі ў Куканію.

      З дакладу інвэстыгатара Бартрама Ардо Першаму рэгістратару Галяктычнага Рэгістру

      Зь Цёмналесься ў Аўціму

      «Учора было ўчора, а сёньня – гэта сёньня».

      З такою думкаю Юргель адкінуў прэч шкадаваньні і вырашыў, што яму не застаецца нічога, як адшукаць Вільню. Ён разьмяў зацёклыя цягліцы, зарыентаваўся, адкуль устае Лілея, і пайшоў лесам у адваротны бок.

      Новы дзень абяцаўся быць цёплым і ясным.

      Смагу Юргель спатоліў бярозавікам, а вось голад даймаў мацней і мацней. Ён усё шукаў, дзе б чаго пакласьці на зуб, калі ўбачыў на паляне ці то куст, ці то траву, што аплятала павалены камель. Шматлікія сьцябліны падымаліся да роўню пасу і былі ўшпіляныя белымі ягадамі.

      «Чорт з голаду й мухі еў, – пастанавіўшы так, паклаў у рот ягадку. – І смак нішто сабе».

      Падсілкаваўшыся, Юргель паўдня прадзіраўся скрозь густы падлесак. Неаднойчы яму прывялося скарыстацца клёпкаю ад