Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка

Читать онлайн.
Название Новая Зямля: Куканія
Автор произведения Антось Уласенка
Жанр Приключения: прочее
Серия
Издательство Приключения: прочее
Год выпуска 0
isbn 9785005553331



Скачать книгу

Цёмны лес.

      – Як далёка адсюль да Вільні?

      – Га?

      – Да Вільні, кажу, – гучней прамовіў Юргель.

      – Што за вёска? Ніколі ня чуў.

      – Гэта ня вёска, а стольнае места Вялікалітвы.

      Кузьмар глядзеў на яго без іскрынкі разуменьня.

      – Вількамір, Нясьвіж, Наваградак?

      Маўчаньне.

      – Хіба вы не прызнаяце ўлады князя Скаравойта?

      Кузьмар перакрывіўся.

      – Мы жывём у Цёмным лесе, шануем Лясных багоў і ў чужыя дзялы носу ня ткнем.

      Юргель зразумеў, што пра чыгунку тут пытацца ня мае сэнсу і пацікавіўся, дзе ляжаць найбліжэйшыя селішчы.

      – Вунь там недалечка Засецьце, – Кузьмар паказаў у бок, зь якога прыйшоў Юргель, – а за лесам, – ківок на захад, – жывуць яцьвягі. Самыя сябе завуць судзінамі. Беражыся іх – страшнейшыя за зьвяроў.

      – Добра, а дзе ў вас можна пад’есьці?

      – Вядома дзе – «У вірох на юрох».

      – Перапрашаю?

      – У карчме. Што ж ты такі тугі?

      Кузьмар пайшоў сваім шляхам, не разьвітаўшыся.

      Неўзабаве Юргель натрапіў на скасабочаную хаціну з шыльдаю «Ў вірох на юрох», пра якую казаў тубылец. Да звыклых яму корчмаў яна была мала падобная. Зруб разьехаўся ад часу і ўрос у зямлю ці не па самыя вокны – маленькія і закураныя. Унутры пахла дымам, паўцемру расьсейвалі адно лучыны. Юргель сеў пры найбліжэйшым да выхаду стале і разгледзеўся.

      Наведнікаў не было. Маладзенькая прыслужніца балбатала ля стойкі з карчмаром – лысым бамбізам, які разьбіраў тушку нейкага грызуна і абціраў рукі акрайкам кашулі. Дзяўчына безуважна акінула Юргеля вокам, але заказ браць не сьпяшалася. Адно калі ён замахаў рукамі, каб прыцягнуць увагу, зрабіла ласку і несхаць падышла.

      – Дзень добры, шаноўная спадарычна. Дазволь…

      Не пасьпеў Юргель скончыць фразы, як у карчму завітаў нехта, у кім ён адразу пазнаў сьвятара. Выглядам і паводзінамі той нагадваў віленскіх касматэістых. Трыбухаты, віслашчокі, у даўгім насове з выгафтаваным на грудзёх дрэвам, ён фанабэрыста пракрочыў праз памяшканьне і ўсеўся на дальнюю лаву, наваліўшыся трыбухом на стол.

      Прыслужніца ўміг упырхнула да яго. Яна прыкметна пажвавела і выяўляла цяпер кожным рухам запал і паслужлівасьць. Да сталу падляцеў і карчмар. Ён усё абцягваў запэцканую кашулю, выдыгаў перад госьцем, уважліва яго слухаў і ківаў, а потым зьнік у кухні. Сьвятар тымчасам прыцягнуў да сябе прыслужніцу і па-гаспадарску запусьціў руку ёй пад спадніцу. Дзяўчына, відавочна, ня мела нічога супраць.

      «Што край, то й звыча́й» – зацеміў сабе Юргель і паабяцаў больш нічому не зьдзіўляцца, каб не паказаць раптам свае недасьведчанасьці. Да таго ж падобныя звычаі былі яму да густу.

      «І Вільня можа нешта пераняць ад гэтага дзіказем’я».

      Ён ладна згаладнеў, але прыслужніца ўсё не падыходзіла. Праз пэўны час карчмар падаў ёй знак, і яны ўдваіх пачалі выносіць сьвятару стравы з кухні: духмяны суп, рыбіну на селядзечніцы, хлеб, сыр, яйкі памерам з кулак, засмажаныя