Название | Нелюбімыя гінуць |
---|---|
Автор произведения | Віктар Праўдзін |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 2021 |
isbn |
Акрамя напільніка ніякай зброі Андрэйка ні ў Айшэ, ні ў Лолы не бачыў, не знайшоў нават пад матрацамі, якія абмацаў, калі Айшэ выходзіла на паверхню падыхаць свежым паветрам. Cталовыя нажы ў разлік не ішлі, бо, каб імі рэзалі чалавека, хлопчык не бачыў, таму і зрабіў выснову, што, як настане «чорны дзень», старая да смерці запіліць яго напільнікам. А каб гэтага не здарылася, трэба цягаць ваду, не ўцякаць жа ад Айшэ, якая корміць і дазваляе начаваць у пакоі, дзе спіць сама. А што месца ягонае на падлозе, дык гэта яшчэ і лепш: унізе не чуваць цяжкага ўдушліва-прытарнага паху, што сыходзіць ад старой гаспадыні, які нават лекі не могуць перабіць. Па начах трывожаць пацукі, але і да іх Андрэйка прывык, ён гатовы трываць усё. Усё, акрамя голаду…
Пасля чарговага артылерыйскага абстрэлу струменьчык вады, што выцякаў з калонкі, зменшыўся напалову, чарга павялічылася, сюды пачалі прыходзіць людзі з больш дальніх вуліц, і цяпер на чалавека адпускаўся толькі адзін слоік. Паціху Айшэ пачала карыстаць назапашаную ваду. Калі Андрэйка ўпершыню ўбачыў, што гаспадыня зачэрпнула з бітона, з ягоных вачэй пакаціліся раптоўныя няўцешныя слёзы. Айшэ спыталася, што здарылася, але жэсты глуханямога расшыфраваць не змагла, дый як зразумець мітуслівую бегатню па пакоі, спробу выхапіць у свекрыві напільнік і выскалены шчарбаты рот, у якім глуханямы пальцам шкрабе па зубах.
– Ты хочаш пачысціць зубы? – каб хоць нешта сказаць, спыталася Айшэ.
У адказ глуханямы амаль істэрычна заматляў галавой, рот яшчэ больш ашчэрыўся, слёзы з новай сілай сыпанулі з вачэй. Бачачы, што Айшэ яго не разумее, Андрэйка ўхапіў чайнік і кінуўся вонкі. Адзінае, што яму заставалася, як ён лічыў у тую хвіліну, гэта больш часу стаяць у чарзе да калонкі.
Той ноччу зноў прыходзіў чалавек ад Рэната, ён прынёс харчы і лекі.
Убачыўшы рэчмяшкі з прадуктамі, Айшэ без слоў усё зразумела і, стомлена апусціўшыся на табурэтку, ціха сказала:
– Я больш тут не застануся… Пайду разам з іншымі ў лагер бежанцаў…
– Ты носіш дзіця героя, а ягоны брат – брыгадны генерал, – пагрозліва працадзіў скрозь зубы агромністы чэчэнец з апаленай і ад таго рудаватай барадой. – Калі шакалы даведаюцца, хто ты, нарадзіць не дадуць… – у пацвярджэнне сваіх слоў і, відавочна, каб быць больш пераканаўчым, ён выхапіў з-за