.

Читать онлайн.
Название
Автор произведения
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска
isbn



Скачать книгу

нешта рабіць, але што? Зноў узгадала глуханямога і пашкадавала, што хлопчыка няма побач. Айшэ паправіла хусцінку, на якой ляжала галава Лолы, хоць патрэбы ў тым ніякай не было, і асцярожна, трымаючыся за шурпатую сцяну, пачала спускацца. Ёй хацелася ўбачыць нядаўняе жытло, хацелася пераканацца ў тым, што яно трывалае і яшчэ можа паслужыць хоць некалькі дзён. Яна спадзявалася на гэта, бо куды ж дзецца з нерухомай Лолай?

      «Што, калі Лола нейкі час паляжыць на маім ложку? – разважала Айшэ. – Мне б толькі выбрацца на паверхню… там людзі, яны дапамогуць…»

      Айшэ зрабіла некалькі крокаў уніз, але, убачыўшы пакой без сцяны з пагрозліва правіслай столлю, пасечанай чорнымі расколінамі, быццам павуціннем, адразу адмовілася ад задумкі перанесці сюды Лолу. Паспешліва, з затоеным дыханнем, увесь час спалохана азіраючыся і чакаючы, што ў любы момант нешта можа абрушыцца ці абваліцца, Айшэ рыўком сарвала з ложка коўдру, схапіла падушку і, паспешліва вярнуўшыся на лесвіцу, з палёгкай уздыхнула. Цяпер яна зусім па-іншаму ўспрымала і нізкаватую столь у калідоры, і сцены, шурпатыя, месцамі пакрытыя цвіллю, і вузкія прыступкі, на якіх двое не размінуцца… Тут Айшэ чамусьці не адчувала ні боязі, ні жывёльнага страху, які яшчэ хвіліну таму правакаваў патлівасць ва ўсім целе і калатнечу ў грудзях.

      Праз некалькі мінут Лола ляжала на прыступках спавітая ў коўдру, быццам немаўля ў пялёнках. Айшэ абвязала сваю галаву хусцінкай, што да гэтага служыла свекрыві падушкай, і, трымаючыся за сцяну, пачала адлічваць прыступкі ўгору. На паверхні, зусім блізка ад дома, нечакана загрукацела, залязгалі гусеніцы.

      «Рэнат не прыйдзе, гэта танкі федэралаў», – са скрухай падумала Айшэ, і невыразны, міжвольны страх імгненна агарнуў душу, у грудзях гулка затахкала сэрца. У нейкі момант зямля пад нагамі пагрозліва задрыжэла, а з набліжэннем скрыгатлівага лязгату захісталася, у расчыненыя дзверы нечакана ўварвалася чорнае воблака смуроднага дыму. Айшэ спінай прытулілася да сцяны, заплюшчыла вочы і ў чаканні сцялася. Неяк разам, як па загадзе, незадаволена рыкнулі рухавікі, і адразу ўсё сціхла: ні грукату, ні лязгату. Праз некалькі хвілін пачуліся галасы; Айшэ не памылілася, гаварылі па-руску. Яна ўжо наважылася крыкнуць, падаць аб сабе знак, але голас прапаў, быццам нешта горкае і слязлівае пераціснула горла. Узгадала Рэнатавага пасланца, вялізны крывы кінжал, якім ён страшыў яе, і міжвольныя слёзы закапалі на халодны цэмент.

      Побач з уваходам у сутарэнне прайшло некалькі чалавек, і Айшэ спахапілася.

      – Гэ-эй!.. – гукнула яна і, ражком хусцінкі выціраючы вільготныя шчокі, зрабіла некалькі апошніх крокаў, што аддзялялі яе ад паверхні. – Дапамажыце!.. – наўздагон вайскоўцам крыкнула Айшэ, але яе не пачулі.

      У гэты момант затахкалі кулямёты, зацакаталі аўтаматныя чэргі, дзесьці грымнула раз, другі, трэці, над галавой Айшэ цвіркнулі кулі. Вайскоўцы кінуліся ўрассыпную і імгненна зніклі ў руінах, быццам растварыліся. Айшэ, думаючы пра тое, што наконт вайскоўцаў