Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін

Читать онлайн.
Название Нелюбімыя гінуць
Автор произведения Віктар Праўдзін
Жанр Современные детективы
Серия
Издательство Современные детективы
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

агляду і дазволу на тое доктара Роберта. У гэтым доме хапае хвароб і без тваіх… Зрэшты, я таксама, перш чым трапіць сюды на працу, прайшла праз рукі сямейнага доктара…

      Эканомка на хвіліну прымоўкла, у яе вачах зноў мільганулі злыя агеньчыкі, якія з першай хвіліны знаёмства выклікалі ў Любінай душы зябкую трывогу. Убачыўшы, як новая пакаёўка напружана сцялася, Эльза ўспомніла, што дзяўчына трапіла пад нейкі дзіўны, хвілінны дождж і ёй, напэўна, цяпер холадна ў вільготным адзенні. Жанчына падышла да аднаго са шматлікіх шафак, якімі былі аблеплены сцены вялікай кухні, і ўзяла з яго жоўтую бутэлечку.

      – Дзве таблеткі аспірыну і гарачы душ табе, мілачка, не пашкодзяць, інакш можаш ніколі не сустрэцца з панам Гансам, а дамову заўтра ж скасуе доктар Роберт.

      – І праўда, мяне нешта трасе, – яшчэ больш захвалявалася Люба.

      – Тады пайшлі, – хваляванне перадалося і эканомцы, бо яна таксама адчувала сваю віну. – Твой пакой на другім паверсе, праўда, побач з лесвіцай, затое вельмі ўтульны і сонечны.

      Пакой паказаўся Любе неймаверна вялікім і сапраўды ўтульным. Ён быў абстаўлены так шыкоўна, што ў дзяўчыны перахапіла дых. Пасярэдзіне высіўся ахутаны з усіх бакоў бялюткім цюлем вялікі ложак. Справа і злева ад яго месціліся трумо, на якіх ляжалі старанна падабраныя пад адзін колер шкатулкі і розных памераў футаралы. Насупраць ложка – секцыя з чырвонага дрэва з мноствам люстэркаў, у нішах блішчэлі экраны тэлевізара і нават камп’ютэра. Падлога ўсцелена варсістым дываном колеру бурштыну, леваруч ад увахода гарбацілася тахта і некалькі мяккіх крэслаў. Але больш за ўсё Любу ўразілі дзве вялікія, пад самую столь, пальмы, якія месціліся бліжэй да адзінага акна, велічынёй ледзь не на ўсю сцяну. На адной з іх сядзела малпа і здзіўлена глядзела на ўвайшоўшых.

      – Мне прыйдзецца з ёй жыць? – ускрыкнула Люба і разгублена паглядзела на эканомку.

      – Прыйдзецца, куды ж дзецца, – засмяялася фрау Эльза. – У маім пакоі пад гэткай жа пальмай ляжыць леў – і нічога, яшчэ не з’еў.

      – Дык гэта – лялька? – па-дзіцячы захоплена ўскрыкнула Люба і, машынальна скінуўшы на ўваходзе ў пакой абутак, што вельмі спадабалася эканомцы, падбегла да дрэва, дацягнулася рукой да малпы і пагладзіла яе па шаўкавістай спіне. – А як жывая!

      – Гэта бацькі пана Ганса інтэр’ер заказвалі. У кожным пакоі – ільвы, тыгры, малпы, а ў басейне нават белы мядзведзь загарае на льдзіне з пенапласту. А тут ванная, – эканомка прачыніла дзверы леваруч ад увахода і, не ўваходзячы, пстрыкнула выключальнікам. – Люба, хуценька пад душ і зрабі ваду найгарачэй, як зможаш цярпець, а потым у ложак. Нам хварэць не паложана! Я ж малачка пагрэю аспірын запіць.

      «А эканомка не такая ўжо і благая, як напачатку здалося, – застаўшыся адна, падумала Люба. – Мне ніхто ў жыцці не тое што малака, вады не падаў, тым больш у ложак».

      Ванны пакой уразіў прасторай, чысцінёй і мноствам люстэркаў. Уключыўшы ваду, Люба хуценька распранулася, задумалася, ці мачыць галаву, бо не менш гадзіны давядзецца