Название | Нелюбімыя гінуць |
---|---|
Автор произведения | Віктар Праўдзін |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 2021 |
isbn |
Каміла сустрэла Айшэ як родную. На ўнука ж пазірала непрыхільна і холадна. Часцяком, асабліва калі тое бачыла Айшэ, трэсла перад Цімуравым тварам маленькім сухім кулачком і незадаволена бурчэла: «Ласкай трэба, а не сілай…»
Пасля няўдалай спробы на возеры звесці рахункі з жыццём Айшэ ад свайго рашэння не адступілася. Думкі пра тое, што жыццё ў гарах, у гэтай старой, прасмярдзелай дымам і мышамі саклі не вечнае, што некалі прыйдзецца вярнуцца ў Грозны, прымушалі часцей біцца сэрца. Айшэ нават уявіць не магла сваёй сустрэчы з бацькамі, ведала, што да скону сваіх дзён не зможа выйсці на вуліцу, бо кожны, хто захоча, плюне ўслед. У гэтыя імгненні душа поўнілася невыразным страхам, рабілася млосна, ліпучы халодны пот ручайкамі сцякаў па твары, пёк вочы, істоту напаўняла адчайнае, непераадольнае жаданне скончыць усё разам… Ведаючы, што яе паводзіны кантралююцца, Айшэ наважылася на самае простае: яна адмовілася ад ежы…
Каміла заўсёды была побач. Старая не назаляла, старалася быць непрыкметнай, але ўвесь час трымала дзяўчыну навідавоку, была гатовая ў любы момант прыйсці на дапамогу і хоць чым-небудзь дагадзіць унукавай абранніцы. Каміла, як ніхто іншы, разумела абражаную і зняважаную Айшэ, адчувала яе думкі, здагадвалася і пра зламысны намер, бо і сама некалі перажыла тое ж самае… Але яна любіла ўнука і жадала яму шчасця, таму і рабіла ўсё, каб паміж маладымі найхутчэй наладзіліся адносіны.
Цімур быў злы, хадзіў учарнелы, не мог дачакацца, калі Айшэ прыме яго як мужа. Ён амаль не спаў, не выходзіла з галавы пачутае на возеры: «Лепш смерць, чым быць тваёй жонкай…» Ён шчыра любіў Айшэ і нават думкі не дапускаў, што з дзяўчынай можа нешта здарыцца. І ўсё ж трывога была, і яе ўзмацніла Каміла, паказаўшы на сваіх запясцях пісягі парэзаў, патлумачыўшы, што некалі спрабавала паквітацца з жыццём, калі яе выкраў Цімураў прадзед.
Менавіта рубцы на запясцях Камілы сталі прычынай узнікнення прыхільнасці, даверу і добрых адносін паміж Цімуравай прабабкай і Айшэ. Старая нячутна ўладкоўвалася на край ложка, заўсёды брала руку Айшэ і, слепавата прыплюснуўшы вочы, разглядвала далонь. Потым асцярожна клала руку нявесткі на коўдру і, цяжка, роспачна ўздыхнуўшы, гаварыла: «Чысценькая…»
Айшэ ў нейкі момант не вытрымала, незадаволена спыталася:
– А якая, па-вашаму, яна павінна быць?
– Толькі не такая, як у мяне, – ахвотна адказала Каміла і, закасаўшы рукаў, паказала сінія набухлыя пісягі на сваёй руцэ.
Убачанае ўразіла Айшэ. Яна ўскінула на Камілу вочы, але запытацца не паспела, старая ўжо вяла рэй:
– Я