Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава

Читать онлайн.
Название Калі цябе спаткае казка…
Автор произведения Ганна Навасельцава
Жанр Сказки
Серия
Издательство Сказки
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7165-73-5



Скачать книгу

дзе я хавалася, раптам хлоп на мяне сіло, не чарадзейнае, звычайнае, але ж не выблытацца з такога! Тарганулася туды-сюды – аніяк. Трэба было сябраваць і з кустоўнікам, які вунь хуценька хаваецца за хату, мільганула запозненая думка.

      А бабка ўзрадавана плешча ў ладкі:

      – Папалася, зладзейка лясная, чарадзейка злая! Добра мы прыдумалі: дзед пайшоў з хаты, каб вочы табе адвесці, а я ж цябе паймала. Аддамо вадзяному каралевічу, дык ён нас прабачыць, а яшчэ будзе нам удосталь рыбы!

      – От, бабка, будзе табе радасць, – кажу на гэта. – Раніцай рыба, удзень рыбка, а ўвечары рыбіна! Адно не буду, рыжая, прыгожая, па лясных сцяжынках хадзіць, табе з дзедам гаварыць: «Жывіце ладна ды згодна».

      – А калі ты нам такое казала? – не паверыла бабка.

      Неўзабаве і дзед прытупаў. З таго, што ў пастцы сяджу, радуецца, як самаму вялікаму святу:

      – А будзе ж нам рыба!

      – Будзе, дзедку! Раніцай рыба, удзень рыбка, а ўвечары рыбіна! Адно не буду, рыжая, чарадзейная, па лясных сцежках хадзіць, цябе з бабай весяліць…

      – Гэта ж калі ты нас весяліла? – запытаўся дзед з бабай, падхапіў мяне ды ў пастцы панёс да возера.

      Там жа нас вадзяны каралевіч сустракае, проста на бераг выходзіць. І не дзівяцца таму дзед і баба, а не нарадуюцца з такога гонару. Ужо ў думках рыбу лічаць.

      – А ён па зямлі, як па вадзе, ходзіць, – кажу, хоць ніхто і не прасіў.

      – А яна бабу з дзедам сварыць. Шкодзіць, – глядзіць мне ў вочы каралевіч.

      – Злая, злая чарадзейка, – зацягнуў сваё дзед з бабай.

      – Чарадзейка, – пагадзіўся каралевіч, і як чары азёрныя адгукнуліся, да мяне пацягнуліся, з пасткі вызвалілі.

      Аблічча маё чалавечае вярнулі. Эх, з такой ахвотай удавалася рыжай шкоднай лісою… І хвосцік такі прывабны быў, і вушкі, і лапкі…

      – Ты і цяпер шкодная… і вабная, – гэта каралевіч. – Будзе з каго цешыцца вялікім азёрам, будзе каго берагчы…

      – Ты? – як ачомаўся дзед з бабай. – Тая самая… Па лясах хадзіла, людзей дзівіла. Не змянілася, не пастарэла, – і вачыма, нібы рыбіны, лыпаюць.

      Ды раптам бабка як падскочыць:

      – Ты ў чарадзейку тую… гэтую быў закаханы, ёлупень малады! Мяне хацеў кінуць!

      – А ты мяне падманула, гюрза старая. З пачуццяў, што не да цябе, смяялася, сабе ўвесь век слугаваць прымусіла!

      – Слугаваць прымусіла? Ды гэта я для цябе ўсё рабіла! Каб ты на чарцей так рабіў!

      – Я не рабіў? Ды я табе штодня рыбы вунь колькі цягаю. Злыдня ты, баба!

      – Хлус ты, дзед! – І пабегла дадому, а дзед за ёю.

      Нават рыбы як паболей прасіць забыліся.

      ШЭРА-ШЭРАНЬКІ…

      – Воўк-ваўчок шэранькі! Прыходзь-прыбягай, мяне забірай! Нясі хутка, імчы далёка. У дарозе не спыняйся, людзей не пужайся… Знясі туды, дзе лёс мой чакае!

      Чаго? Аж падскочыў з неспадзяванкі. Тое праўда, быў заўсёды шэрым-шэрым. Вочы праніклівыя, кіпцюры жахлівыя. Голас людскі мне чуваць праз лясы-пералескі, шлях аніводны ад мяне ж не схаваецца. Спрытны-хіжы. Усіх палохаю. І ночку цёмную, непраглядную