Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава

Читать онлайн.
Название Калі цябе спаткае казка…
Автор произведения Ганна Навасельцава
Жанр Сказки
Серия
Издательство Сказки
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7165-73-5



Скачать книгу

чарцей вадзяных ніколі не прасіў! Гэта ж сабе даражэй! А ты да іх сабралася, – дзед трохі ахалануўся і як быццам сумеўся.

      А бабка ўжо да возера дабегла. Рукі насустрач вадзе цягне ды так ласкавенька-шчыранька просіць:

      – Хвалі глыбокія-глыбокія, віры сінявокія, чары цёмныя ды гнеўныя, вадзянога каралевіча слугі верныя! Не хачу дарма спадзявацца, а хачу з ім спаткацца! Не хачу на ўвесь свет журыцца, а хачу з ім пакут сваіх пазбыцца! Не хачу за шчасце змагацца, а хачу з ім застацца! Вадзянога каралевіча слугі верныя, чары цёмныя ды гнеўныя, віры, як і ён, сінявокія, хвалі глыбокія-глыбокія!

      Схапіўся дзедка за галаву, пачуўшы такое, ды на возеры ўжо хвалі гнеўна ўздымаюцца, у бераг моцна плешчуць. Гэта цёмныя чары ўраз адгукнуліся, пачуўшы неасцярожнае бабчына слова. Дык што ж тут можна рабіці? Плач не плач, а з глыбокіх-глыбокіх хваль выходзіць сам вадзяны каралевіч!

      – Гэй! Праўда старыя дзейкаюць! – аж не стрымалася бабка. – Як ранак, малады, як неба, прыгожы…

      – Гэй! – не стрымаўся і дзед. – Малады, малады! Яшчэ на памяці майго дзеда такім быў!

      А каралевіч між тым блізенька да беражка падышоў, гамонку такую слухае ды смяецца:

      – А для каго ж гэта я немалады? Для цябе, бабця, што як печаны яблык?

      Ды тая і не падумала крыўдзіцца, а захаплення свайго не хавае:

      – Варожыць-чарадзеіць над сіняй вадою! Дзівосы розныя кліча!

      – А як жа! – азваўся і дзедка. – Варожыць… Віхуры пасылае, навальніцы ўшчынае, людзей ад возера жахлівымі зданнямі адганяе, каб не стараліся многа! Як прымроіцца такі жах у вечаровым тумане, дык пра ўсё забудзеш!

      Каралевіч жа ў адказ:

      – А ты ж дзедка! А ты ж смелы! Рыбу кожнага дня цягаеш ды яшчэ мяне абражаеш! Як быццам я не пра возера клопат маю, а так сабе цёмнымі чарамі баўлюся. Ды і моракам хіба ж напалохаеш цябе…

      Дзед на тое не змаўчаў:

      – Цьху, нечысць, што цябе баяцца! Каб мог мяне ўтапіць, то ўжо, пэўна б, утапіў. А так…

      – А так гляджу на вас, добрых, шчаслівых, дый думаю сабе… – недаказаў вадзяны каралевіч.

      – Што забярэш мяне ў падводнае каралеўства, срэбрам абсыпеш, чарамі адорыш ды будзеш мне ў вочы глядзець, – усхапілася бабка.

      Каралевіч ды дзед скоса пераглянуліся, нібы каўтнуўшы чаго кіслага, а каралевіч цвёрда прамовіў:

      – Не!

      – От я ведаю! – не ўтрываў дзед. – Дурніцу гэтую старую прэч пагоніш, каб яна болей да возера і не думала хадзіць! А то чары ды срэбра ёй спатрэбіліся… Лазы ёй, ды многа!

      – Не! – па-ранейшаму цвёрда вымавіў каралевіч.

      – А што ж тады? – не маглі даўмецца дзед і баба.

      – Здарыцца з вамі самае жахлівае, – паабяцаў каралевіч. – Трэба ж і мне цёмным чарадзеем пабыць, каб трохі баяліся.

      – Што? – у адзін голас занепакоіліся тыя, неўпрыкмет пагадзіўшыся адно з адным.

      – А не зловіш ты, дзедку, у возеры ніводнай рыбіны! І да іншых азёр не хадзі, тое ж самае будзе.

      – Авой, зачараваў! – загаласіў дзед.

      – Авой, жывымі ў вір зацягнуў! – загаласіла баба. – Лепей мяне русалкай