Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Читать онлайн.
Название Дэманы доктара Глінскага
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4



Скачать книгу

Эш… Праўда ж, я ў замяшанні, і не ведаю, як мне цяпер звяртацца да вас, каб не ствараць блытаніну з вашым бацькам.

      – Я вельмі прашу вас, каб вы называлі мяне проста Элi. Я люблю сваё імя і ненавіджу, калі яго ўскладняюць.

      – Што ж Элі, сюрпрыз сапраўды атрымаўся, і вы з Тамімам мяне здзівілі.

      – Я рада. Прашу вас, давайце пройдзем за дом, там мы зможам зручна размясціцца і пагаварыць.

      Не чакаючы адказу, «сюрпрыз» развярнуўся і упэўненым крокам накіраваўся ў абыход пузатага дома. За домам я ўбачыў яшчэ адну пляцоўку, большых памераў, чым пры ўваходзе, таксама абстаўленую прыстасаваннямі для дзіцячага адпачынку і забавы. Акрамя арэляў, сценак і разнастайных цацак тут быў абсталяваны басейн-лягушатнік, цвілі разбітыя клумбы і працавала некалькі невялікіх фантанаў, упрыгожаных мульцяшнымі скульптурнымі кампазіцыямі.

      Элі запрасіла нас сесці ўнутр доўгай драўлянай альтанкі, у якой стаяў грубы цёмны стол і два крэслы.

      – Гэта наша сталовая, – патлумачыла яна. – Тут дзеткі сілкуюцца, гэта значна больш прыемна, і, галоўнае, больш карысна, чым заганяць іх у памяшканне для прыёму ежы ўнутры будынка.

      – У вас шмат дзяцей з ампутацыяй, але ляжачых, як я зразумеў, няма?

      – Мы стараемся паставіць дзяцей на ногі ў рэабілітацыйным цэнтры ў Доху, Якуб. Зразумела, гэта не заўсёды магчыма нават з нашымі рэсурсамі, але мы спрабуем максімальна дапамагчы ўсім. Што тычыцца гэтага пансіяната, то вы маеце рацыю, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не могуць зусім перасоўвацца, тут няма, хоць у хуткім часе мы плануем перавезці сюды дваіх у інвалідных вазках. Але нават яны здольныя перамяшчацца самастойна дзякуючы сучасным тэхналогіям. Вазкі з электрапрывадам зрабілі магчымым перамяшчэнне для людзей, у якіх працуе хоць бы адна рука і нават больш – калі паралізавана ўсё цела, можна кіраваць пры дапамозе носа. Цяпер гэта не праблема. Вядома, гэта не вяртае здольнасці хадзіць і жыць паўнавартасным жыццём, але пагадзіцеся, так куды лепш, чым ляжаць усё жыццё. Тут, на Провідэнс, пакуль што трынаццаць дзетак, яшчэ дваццаць на лячэнні ў Доху.

      – Адкуль яны?

      – Сірыя, Афганістан, Малі, Паўднёвы Судан, Нігерыя…

      – Доктар Элі! – раптам пачуўся звонкі голас. З дому вынырнула чароўная маленечкая дзяўчынка, на выгляд не старэйшая за чатыры гады, рудая, з россыпам вяснушак на твары і задраным угару носікам. Яна кінулася да нас, хутка перабіраючы маленькімі босымі ножкамі па траве. Элі развярнула крэсла і падхапіла яе на рукі.

      – …і, вядома, Украіна. Пазнаёмцеся, Якуб, гэтую маленькую прынцэсу завуць Ліза.

      – Прывітанне, прыгажунька, – я пацягнуўся праз стол і дакрануўся да маленькай ручкі. – Мяне завуць Якуб.

      Дзяўчынка насцярожана глядзела на мяне, нібы вырашаючы, ці варта мне даверыцца.

      Элі палашчыла яе па галаве.

      – Не бойся, мая маленькая. Якуб не пакрыўдзіць цябе.

      Дзяўчынка растала і схапіла абедзвюма рукамі маю далонь.

      – Прывітанне, – яна павярнулася да Гора. – Добры дзень, дзядзька Тамім.

      Гор расквітнеў.

      – Ты