Название | Жонка на гадзiну |
---|---|
Автор произведения | Андрэй Сідарэйка |
Жанр | Юмористическая проза |
Серия | Несур’ёзна пра сур’ёзнае |
Издательство | Юмористическая проза |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-581-139-9 |
Па дарозе ў кінатэатр новая знаёмая заўважыла:
– Мужчыны звычайна прыходзяць на спатканне з ружамі.
– Якія ружы? – пытаюся. – У аб’яве пра гэта нічога не было.
– А яшчэ перад кіно заходзяць са спадарожніцамі ў кафэ ці рэстаран, – працягвае, нібы не чуе мяне.
Я не вытрымаў:
– А жанчыны ў такіх выпадках грошай на аб’явы не шкадуюць. Свае пажаданні адразу на паперы выказваюць!..
У выніку паход у кіно не задаўся.
На старонках іншага выдання знайшоў аб’яву: «Зеленавокая прыгажуня з фігурай 90–60–90 жадае пазнаёміцца з багатым мужчынам». Чаму б і не? Мера матэрыяльных каштоўнасцей у кожнага свая. А мой унутраны свет – зусім не раскрытая скарбніца. Таму не раздумваючы тэлефаную і дамаўляюся пра спатканне.
Пры сустрэчы доўга гляджу ёй у вочы. Здаецца, сапраўды зялёныя. Потым дастаю з кішэні складны метр і пачынаю абмяраць яе стан.
– Як вам не сорамна! – крычыць дзяўчына.
– Выбачайце, вопыт вымушае. Жадаю ведаць дакладна, ці варта купляць ружы і ісці ў кафэ.
І сапраўды, падвох: замест пазначаных 90–60–90 атрымаліся ўсе 120–90–120.
– Мне вашы параметры таксама падабаюцца, – кажу ёй, – але ў аб’яве іншае было напісана…
Трэцяга спаткання зусім не адбылося, бо дзяўчына адразу сказала: «Згодная на ўсё. Хоць зараз пад вянец. Але спачатку – самы модны рэстаран, потым – Мальдзівы…»
– Выбачайце, памыліўся нумарам, – хутка пралапатаў я і адключыў тэлефон.
Пасля гэтага сам размясціў у газеце аб’яву: «Забяспечаны бізнесмен шукае сімпатычную дзяўчыну для сур’ёзных адносін». Вядома, наконт бізнесмена я зманіў, але чаго не зробіш дзеля таго, каб ажаніцца.
Пісьмы на электронную пошту пачалі прыходзіць адно за адным. Першае з іх гучала так: «Выйсці замуж за бізнесмена – мая мара». Думаю: «Ага, падстаўляй кішэнь!» Таму адказваю: «Прабачце, калі ласка, але памарце пра каго-небудзь іншага».
Другое было наступнага зместу: «Я звычайная сімпатычная дзяўчына, якая не мае грошай. Канечне, хочацца выйсці замуж па каханні. Але ад забяспечанага мужа не адмовілася б». Даю адказ: «Варта заўсёды верыць у цуды».
Трэцяе аказалася кароткім: «Не жадаеце быць маім забяспечаным зайчыкам?» Адказваю: «Згодны быць толькі львом. А капусту шукайце ў іншым месцы».
Пасля прагляду электроннай пошты заглянуў у сацыяльныя сеткі. На адной старонцы дзяўчына напісала так: «Жадаю мець побач моцнае мужчынскае плячо, у якога будзе дастаткова грошай на нашу будучую кватэру». На другой значылася: «Жадаю мець сапраўднага мужчыну, у якога ўсё ёсць». На трэцяй адразу папярэджвалі: «Хлопцам з перыферыі не адказваю».
Так у мае «сеткі» ніхто і не трапіў. Але вопыт з’явіўся.
На гэтым я вырашыў прыпыніць пошукі будучай жонкі. Мне ж толькі сорак гадоў, пачакаю яшчэ. Можа, якія іншыя – больш новыя – метады