Чытача кнігі Андрэя Сідарэйкі чакаюць вясёлыя гумарэскі, іранескі, гісторыйкі, былі, адзначаныя вастрынёй, сатырычнай накіраванасцю і добразычлівымі ўсмешкамі. Парадуе і жартаўлівы каляндар, у якім аўтар распавядае пра цікавыя нетрадыцыйныя святы, у большасці невядомыя шырокай аўдыторыі. Завяршае кнігу гумарыстычная аповесць «Маладыя, альбо Вясёлыя будні сям’і Курачкіных». Шматлікія з уключаных у зборнік твораў публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку. Выданне стане выдатным падарункам для аматараў айчыннага гумару.
У кнізе сабраны гумарыстычныя творы, якімi апошнія гады радаваў Андрэй Сідарэйка чытачоў часопіса сатыры і гумару «Вожык», выданняў «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета». Гумарэскі, іранескі, п’есы, фельетоны не толькі могуць палепшыць настрой, але і адлюстроўваюць негатыўныя з’явы ў грамадстве. Хто быў студэнтам, узгадае, як нялёгка прыгатаваць вячэру без страт, вясковы жыхар даведаецца, колькі карова можа даваць малака, мужчыны знойдуць адказ, якія кветкі лепш за ўсё дарыць. І шмат іншых цікавых і неверагодных гісторый чакаюць чытачоў кнiгi.