Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Читать онлайн.
Название Завяршыць гештальт
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-617-692-306-0



Скачать книгу

палац піянэраў, зь бібліятэкай, музэем, дзіцячым пакоем, кінатэатрам (для дарослых і недарослых), спортзаляй, гурткамі па інтарэсах, тэлефоннай будкай, супэрмаркетам на першым паверсе, казіно, жывым стрыптызам, кабінэтам псыхоляга, службай знаёмстваў, аддзяленьнем ашчаднага банку, біржай працы й цэнных папер, карацей, ледзь не з раддомам, абляпіўшы палац зьсярэдзіны й звонку рэклямнымі плякатамі й зрабіўшы ўсё гэта больш інтэрактыўным за саму рэчаіснасьць. Мацаньню дзевак, лаянцы й арганізацыі каляровых ці там чорна-белых рэвалюцый былі цяпер адведзеныя чыста вымытыя прыбіральні з так званымі мадэратарамі на ўваходзе і выхадзе, непасрэдна каля офісаў інфармацыйных агенцтваў. І тым ня менш пэрыядычныя наведваньні гэтага храму імя чалавечага духу, дзе штодня адбываўся цуд ператварэньня лайна ў віно й назад, так і не зрабілі зь мяне яго заўсёдніка, пагатоў верніка. Магчыма, галоўную ролю тут згуляла адсутнасьць у ім нармальнага піўбару – хаця паступова я навучыўся прыносіць бухло з сабой і выседжваць каля манітору ў тупым безудзельным сузіраньні неўтаймоўнай людзкой актыўнасьці, адчуваючы штосьці паміж агідай, зайздрасьцю й шчырым захапленьнем. Практычную карысьць гэтага спэктаклю я зразумеў толькі тады, калі ў храме мне дапамаглі знайсьці легальную працу, а потым і хату – таму цяпер, страціўшы першую, я спадзяваўся на тое, што змагу зноў адшукаць там чарадзейны сродак ад беспрацоўя й беспэрспэктыўя.

      Да знаёмства з Дамбартэрам. ком я не ўяўляў сабе, колькі сілы, фантазіі й волі да самаарганізацыі драмае ў тым, што называецца сярэдняй клясай. У сваёй наіўнасьці я прывык быў лічыць усё сярэдняе пасрэдным, шараговым і шэрым, кажучы па-чэску шэрэдным (нягеглым, брыдкім) – але ж ужо для таго, каб ня ўпасьці ў пралёт сацыяльнай лесьвіцы або папросту дажыць да сярэдняга веку, трэба выявіць немалыя практычныя здольнасьці, нават па-свойму таленты. Уласна, сярэднюю клясу і ўтвараюць збольшага людзі сярэдняга веку, якія ў маладосьці мудра паставілі ўвесь свой час і невялічкі стартавы капітал не на перамогу ці паразу, а на мірную нічыю ў таварыскім матчы між сабою й сьветам, бо зразумелі, што галоўнае тут не перамагчы, а прынамсі не прайграць. Навучыцца такой абачлівасьці й жывучасьці ніколі ня позна – пасьля пэнсіі як знойдзеце.

      На першы погляд Дамбартэр. ком – звычайная сацыяльная сетка, дзе людзі табунамі фрэндзяцца й адфрэнджваюцца між сабой праз адсутнасьць іншай забавы, але ўжо на другі разумееш, што ўсіх іх яднае адзін вельмі практычны інтарэс, які ў дадзеным выпадку часткова супадаў з маім: аб’езьдзіць палову сьвету й яшчэ на гэтым зэканоміць, паказаўшы дупу ўсім турыстычным агенцтвам, гатэлям і платным віртуальным пасярэднікам падобных паслуг. Сама прыдумка прывяла мяне ў захапленьне сваёй антыкапіталістычнай скіраванасьцю й немудрагельнасьцю: вы проста выстаўляеце на гэткі дармовы аўкцыён уласную хату і чакаеце, ці не захоча нейкі замежнік пажыць у ёй на той час (тыдзень, два, месяц, паводле працягласьці адпачынку), пакуль вы ў сваю чаргу пажывяце ў ягонай. Вось яна, выгада ўласнага жытла, наяўнасьцю якога так ганарыцца сярэдняя кляса! Гэта ў эканоміцы называецца, здаецца,