Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Читать онлайн.
Название Трэцяе пакаленне
Автор произведения Кузьма Чорны
Жанр Литература 20 века
Серия
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1935
isbn 978-985-02-1090-6



Скачать книгу

не ведаючы, за што на яго крычаць і чаго ад яго хочуць.

      – Ах, ах, – стагнаў Скуратовіч, – гэтак тая падслухоўвала усё і падглядала. – Ён гаварыў пра Зосю, але Міхалка нічога не разумеў. – Так і гэты ўсё выглядае. От даў мне Бог кару! He дай божа трымаць чужую душу ў сваёй хаце.

      – Чужаніца – гэта непрыяцель, – пацвердзіў Сцепуржынскі.

      – Ну, што ж цяпер? – развёў рукамі Скуратовіч.

      У яго быў такі выгляд, як быццам ён хацеў сказаць: «усё прапала».

      – To я пайду, – сказаў Сцепуржынскі.

      Скуратовіч вывеў яго з хаты, і яны ўдвух прайшлі дваром да брамы, ціха гаворачы. Міхалка пайшоў у кухню і лёг спаць. Праз хвілін пяць ён, стомлены за дзень бегатнёй за каровамі, моцна спаў. Раніцай яго, як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар (раней яго будзіла гаспадыня). Нанятая пасля смерці Скуратовічыхі жанчына ўжо канчала даіць каровы. Міхалка, на хаду падпяразваючы свой халацік, злосны ад страшэннай прагнасці нічога не знаць і нічога не хацець, а толькі спаць, адкінуў адну фортку брамы і патурыў з двара каровы.

      – Я табе памагу прагнаць паўз грэчку, – сказаў Скуратовіч, выцягваючы на хаду выгінастую ламачыну з накіданага каля плота лому.

      Міхалка здзівіўся такой небывалай гаспадарскай услужлівасці, нават тону яго голасу. Гаспадар ішоў поплеч Міхалкі. Міхалку было так няспрытна ісці. Куды вальней ён сябе адзін адчуваў бы.

      – Табе гэта ці не чатырнаццаць год? – ціха пачаў гаварыць Скуратовіч.

      – Чатырнаццаць, – згадзіўся здзіўлены Міхалка.

      – От, бачыш, ты яшчэ год не дарос!

      – He дарос?

      – Помачы бацьку ні ад каго няма яшчэ ў вас?

      – Няма.

      – А бацька хворы?

      – Хворы.

      – Яму што – яму, каб нічога не рабіць ды каб лёгкі хлеб, то ён і скрыпеў бы пакрысе на свеце. А так – калі клопат, работа, сілкавацца няма чым, перадыхнуць няма пры кім… яго ж на вайне атруцілі і яшчэ мала, дык ранілі. На, цешся, жыві, чалавек, як хочаш! Ого, вайна, не дай божа! Ты ж сам бачыш.

      – Бачу.

      – Я табе, сынку скажу. Чалавечы век, здаецца, доўгі, а як паглядзіш! Ды калі яшчэ чалавек дабра на свеце не бачыць! Я ўсё пра твайго бацьку думаю. Гаруе чалавек на свеце, чэзне. А тым часам цяпер яшчэ час такі брыдкі, цяпер яшчэ горш людзям жыць. Няма, каб прыйшлося, за што рук зацяць. Ты сам павінен ведаць.

      – Ведаю.

      – To я табе скажу: хто і багацейшы, то і таму такім часам не мёд. А ваша сям’я як жыве! Я сабе часам вазьму ды і падумаю. Божа мой, Божа, думаю я сабе. Ты як сабе хочаш, я табе набівацца не буду, але ты павінен памагчы бацьку. Бо ты тады не сын будзеш, калі гэтага не зробіш.

      – Як жа я памагу?

      – Ты паслухай. Я на цябе ўчора зазлаваў быў, што ты не ў свае справы ўлазіш. А што гэта добра ўмешвацца не ў сваё? Кожны жыве па-свойму, і нікому да гэтага справы быць не павінна.

      – Я пад дзвярыма мала і стаяў.

      «Малое, а якое хітрае, – думаў Скуратовіч, – каб з цябе душу выгнала, гадзюк ты!»

      – Вы, можа, думаеце, што я тады падказаў, дзе ў вазоўні жыта схавана, то каб я так жыў, што не. Вы тады з