Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Читать онлайн.



Скачать книгу

ладна, ты зрабіў што мог, – сказаў Холмс, увайшоўшы ў пакой. – Усё ж такі вельмі прыкра, Ўотсан. Мне вельмі патрэбная справа, а раз мужчына быў так занепакоены, то, здаецца, гэта нешта важнае. О! Гэта ж не вашая люлька на стале. Відаць, ён забыўся. Добрая старая брыяравая люлька* з доўгім цыбуком, гандляры тытунём называюць такія бурштынавымі. Цікава, колькі муштукоў з сапраўднага бурштыну ёсць у Лондане? Некаторыя лічаць, што ў сапраўдным бурштыне ўсярэдзіне заўжды ёсць якая-небудзь мушка. Што ж, відаць, ён сапраўды вельмі ўзрушаны, калі забыў тут люльку, якую відавочна вельмі беражэ.

      – Адкуль вы ведаеце, што ён яе вельмі беражэ? – спытаў я.

      – Ну, новая такая люлька каштуе сем з паловай шылінгаў. Цяпер глядзіце: яна двойчы рамантавалася – раз драўляная частка, раз муштук. Абодва разы, як бачыце, яна была змацаваная срэбным колцам – а гэта даражэй, чым проста купіць новую люльку. Гаспадар вельмі яе шануе, калі аддае ў рамонт, замест таго каб купіць новую за тыя ж грошы.

      – Што-небудзь яшчэ? – спытаў я, бо Холмс круціў у руках люльку, задуменна яе разглядаючы, як заўсёды ў такіх выпадках.

      Ён падняў люльку і пастукаў па ёй доўгім указальным пальцам, як прафесар, калі чытае лекцыю пра косткі.

      – Люлькі – рэч надзвычай цікавая, – сказаў ён. – Нішто не мае ў сабе столькі індывідуальнасці, магчыма, апрача гадзіннікаў і матузкоў. Аднак тут прыкметы не вельмі выразныя і не вельмі значныя. Уладальнік – відавочна мускулісты чалавек, ляўшун, з выдатнымі зубамі, бесклапотны ў сваіх звычках і не мае патрэбы ашчаджаць грошы.

      Мой сябар кінуў гэтую інфармацыю быццам ненаўмысна, але я заўважыў, што ён падняў на мяне вочы праверыць, ці сачу я за яго разважаннямі.

      – Вы думаеце, што ў чалавека справы ідуць добра, калі ён курыць сямішылінгавую люльку, – сказаў я.

      – Гэта гросвенарская сумесь* па восем пенсаў за унцыю, – адказаў Холмс, пастукаўшы па люльцы, каб высыпаць крыху тытуню сабе на далонь. – А ён мог купіць выдатнае курыва за паўцаны, значыць, яму не трэба эканоміць.

      – А іншыя пункты?

      – У яго ёсць звычка прыкурваць люльку ад лямпаў і газавых гарэлак. Можна ўбачыць, што яна абвугленая знізу з аднаго боку. Вядома, запалка такога зрабіць не магла. Навошта трымаць запалку збоку ад люлькі? Але немагчыма запаліць люльку ад лямпы, не абвугліўшы галоўкі. І ўсё гэта з правага боку люлькі. Адсюль я раблю выснову, што яе ўладальнік – ляўшун. Паднясіце люльку да лямпы, і вы ўбачыце, як натуральна вы, праўшун, трымаеце яе з левага боку ад полымя. Вы можаце запаліць аднойчы іншым бокам, але ніяк не пастаянна. Тут жа заўсёды запальвалі адным чынам. Далей: ён пракусіў бурштынавы муштук. Гэта можа зрабіць моцны, энергічны мужчына з добрымі зубамі. Але калі не памыляюся, я чую яго на лесвіцы, так што зараз у нас будзе нешта цікавейшае для аналізу, чым ягоная люлька.

      Праз імгненне дзверы адчыніліся, і ў пакой зайшоў высокі малады чалавек. Ён быў у добрым, але някідкім цёмна-шэрым касцюме і трымаў у руцэ карычневы фетравы капялюш з шырокімі брылямі. Я даў бы яму каля трыццаці