Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн.
Название Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1428-7



Скачать книгу

больш спадабаўся б мне ў той час, калі быў наіўны і верыў у цуды.

      Улад знямеў і адвярнуўся да акна, відаць, каб ніхто не заўважыў, як чырвань кінулася да шчокаў… А Дарота з перабольшанай абыякавасцю загаварыла, гладзячы тонкімі пальцамі звычайны парцалянавы кубак, нібы гэта было кацяня.

      – А я бачыла цябе, Уладзе, у ролі Арыеля ў пьесе «Бура»… Гэта было… здорава.

      Улад з уздыхам прамовіў:

      – Было адзін раз. Захварэў выканаўца, вось мяне і апранулі ў залацісты парык ды белы хітон… Палову словаў не ведаў, суфлёр ледзь не надарваўся, шэпчучы. Ну і арыя, вядома… Лепей не згадваць.

      – Ну чаму ты так пра сябе? – у голасе Дароты гучэў непадробны боль. – Я пасля тры разы бегала на той жа спектакль, каб цябе ўбачыць. Але былі ўжо іншыя выканаўцы.

      Зося фыркнула, як раззлаванае кацянё:

      – Ну, Даротка, а я ўсё думала – чаму ты мяне на гэтае занудства цягаеш…

      – Калі занудства – дык чаго не адмаўлялася? – Дарота падціснула вусны і ад гэтага яшчэ больш зрабілася падобнай да віктарыянскай класнай дамы.

      – Чаму не адмовілася? – павольна перапытала Зося і мройна адкінулася ў крэсле. – Таму што… таму што… я была дачкой швачкі, у якой твая маці замаўляла аксамітныя сукенкі і карункавыя блузкі, і без цябе патрапіць у тэатр, ды яшчэ ў партэр – гэта было мне не па грашах.

      Дарота густа пачырванела.

      – Зося… Хіба між намі калі-небудзь узнікалі такія… пытанні? Як сёння кажуць – класавыя? Ды мне ніколі ў галаву не прыходзіла, што я ў нечым… іншая…

      – А шкада, што не прыходзіла, – у голасе Зосі раптам загучэла нешта жорсткае: – А вось мне даводзілася часта думаць пра падобныя рэчы… Напрыклад, каб ніхто ў класе не заўважыў, што ў мяне адзінай не тонкія, шаўковыя, як у вас, а старыя вязаныя панчохі.

      – Дзяўчаты, не сварыцеся, – умяшаўся пан Беларэцкі. Але тут жа падаў голас Ной:

      – А нікуды ад класавых пытанняў не дзенешся. Таму што рэвалюцыя ўсіх зраўняе. І тым, хто мусіць нешта страціць, цяжэй за іншых… Параю адно: не варта шкадаваць па тым, што было.

      Дарота прагаварыла:

      – Хіба мне шкада? Калі б тут зладзілі нешта вартае, ды дзеля беларускай справы… Я б з радасцю сама аддала гэты дом. Але ж тут будзе нейкая чарговая ўправа.

      – Не «нейкая», а камітэт па справах адукацыі! – з выклікам прагаварыла Зося.

      Улад выказаў агульнае здзіўленне:

      – А ты адкуль ведаеш? Працаваць там, ці што, збіраешся?

      – А чаму б і не? – Зося агледзела ўсіх зялёнымі дзёрзкімі вачыма. Пан Беларэцкі павольна прагаварыў:

      – А яна ўжо згадзілася на гэтую працу… Праўда, Зося?

      У доме на хвілю запанавала маўчанне.

      – Ну і што?

      Вусны Дароты дрыжэлі.

      – Я не маю права цябе дакараць..

      Зося горда ўскінула галаву, яе валасы нібыта іскрыліся рудым агнём.

      – Дакараць? За што? За тое, што я збіраюся працаваць дзеля асветы свайго народу? Вы