Завеі, снежань. Іван Мележ

Читать онлайн.
Название Завеі, снежань
Автор произведения Іван Мележ
Жанр Литература 20 века
Серия
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1976
isbn 978-985-02-0190-4



Скачать книгу

пэўна, галодны!

      Башлыкоў, ужо без шыняля, танклявы ў сіняй гімнасцёрцы, перацягнутай шырокім бліскучым поясам, уціснуўшы пад пояс пальцы, адвёў складкі назад, адказаў няцвёрда:

      – Паабедалі…

      – Кажыце! – не паверыла Параска. Бадзёра супакоіла: – Нічога! Мы зараз з Ганнай арганізуем! Уміг!

      Вясёлая, дзейная, пацягнула Ганну на кухню.

      – Ты што ж гэта? – зашаптала з папрокам, па-сяброўску. – Так сустрэць! Самога Башлыкова!

      – А што ж – лістам перад ім слацца?

      Шчыра прызналася:

      – Усё глядзела, гадала: што ў ім такое, асобае?..

      Параска не стала слухаць, перабіла. Не да гаворак цяпер. Уткнулася галавой у печку, адсунула засланку:

      – Што тут у цябе? – У скаварадзе – бабка, з чыгунка, ледзь узняла покрыўку, вырваўся духавіты, нецярплівы пах баршчу. Голасна, давольна, каб, пэўна, чуў і ён, прамовіла: – От добра! – Распарадзілася шчодра і неадхільна: – Усё, што ёсць, – на стол! – Дадала шэптам, па-змоўніцку, як бы тлумачачы: – Настрой у яго – бачыш які?

      – Гарэлкі, можа, дастаць? – параіла пошапкі ж Ганна, завіхаючыся ўжо каля печы.

      – Гарэлкі! – Параска пакруціла галавой: прыдумала! Шэптам, стрымліваючы смех, гулліва падахвоціла: – Пастаў! Пакажы яму! Пабачыш, што ён скажа!.. – Сур'ёзна ўжо растлумачыла: – У рот не бярэ! Добрай нават. Завадской!.. Тым больш – у такі дзень!

      – Глядзела я ўсё, глядзела на яго, – зноў вярнулася Ганна. – Нічога ў ім такога, асобага… – Яна нібы чакала, што Параска растлумачыць. Ёй чамусьці карцела гаварыць пра гэта. Параска, што памагала ёй, быццам не чула яе. – Чаму ён такі пануры, недавольны. Няўжэ з-за етаго, з-за калгаса?

      – Нічога ты не разумееш! – толькі і сказала Параска на яе шчырасць. І тонам адказу, і адказам спыніла Ганну: не да гаворкі цяпер. Загадала па-прыяцельску: – Давайма жыва ўсё на стол!

      Убегла ў пакой. Кнігі, сшыткі са стала – на падаконнік. Стол – ад сцяны. На стол – чысты настольнік.

      – Вось так! Пачатак ёсць!.. – Кінулася на кухню, унесла бохан хлеба, нож. Загадала ўжо Башлыкову: – Памагайце!

      Ён паказаў на рукі, яна спахапілася.

      – Ганна! Госцю трэба памыцца! – Папрасіла Башлыкова: – На кухню, калі ласка…

      Башлыкоў выйшаў. Расшпіліў гузікі на рукавах, закасаў іх па локаць. Расшпіліў каўнер, адсунуў яго ад шыі, нахіліўся над тазікам. Ганна зачэрпнула карцом з вядра, асцярожна – каб не абпырскаць! – стала ліць на яго далоні. Яны стаялі нязвычна блізка, галовы іх амаль сыходзіліся, было ў гэтым штосьці неспадзявана дамашняе, свойскае – ад гэтага ўсярэдзіне ў Ганны нешта чула насцеражылася. Ёй кінулася ў вочы: рукі яго, з цёмнымі валаскамі, былі белыя, далікатныя. Шыя, акуратна паголеная, загарэлая вышэй за каўнер, ніжэй была таксама белая і кволая. Зусім юначая. Штосьці мяккае, жаллівае няпрошана ўвайшло ў яе чуласць.

      Ён то паслухмяна выцягваў жменькай далоні, то старанна цёр мылам рукі, шыю. Не падымаў галавы, не глядзеў на яе, рабіў усё моўчкі, але і ў ім, здалося ёй, паявілася раптам тая ж чуласць блізкасці. Без слоў, без позіркаў на час штосьці як бы ўзнікла між іх.

      Падаючы