Название | Трынаццаць дзён (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудласевіч |
Жанр | Поэзия |
Серия | |
Издательство | Поэзия |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7021-57-4 |
Яшчэ ў аўтобусе я заплакаў. I як толькі выскачыў на прыпынку Пятра Глебкі – ірвануўся да царквы. Людзей было мала. Не так даўно пачалі збірацца: у печках «буржуйках», што служаць для абагрэву «палаткі» зімой, разгараліся нядаўна распаленыя дровы.
– Мне патрэбна да Святога Айца! Мне трэба на споведзь!
Людзі спачатку здзіўлена паглядвалі на мяне: «Усім, маўляў, патрэбна на споведзь, усе па гэта прыйшлі», – выразна гаварылі іх маўклівыя твары. Я ведаў, што ён павінен быць за царскімі «варотамі», але ўварвацца ў святая святых мяне штосьці не пусціла.
Мяне супакоілі, сказалі, што бацюшка хутка прыйдзе. Яго, напэўна, нехта паклікаў, таму што сапраўды ён неўзабаве падышоў да мяне.
– Што здарылася?
– Ведаеце, Святы Айцец, мне трэба спавядацца!
– Пачакайце, праз хвілін дваццаць пачнём.
– Мне трэба зараз! Неадкладна, я баюся, штосьці можа здарыцца і я не паспавядаюся, і тады загіну. Гэта сур’ёзна, у мяне было раней так, я адчуваю гэта.
Я нешта гаварыў яшчэ, а бацюшка стаяў і слухаў, і, калі я нарэшце, замаўчаўшы, паглядзеў яму ў вочы, ён сказаў:
– Не бойцеся, вы пад абаронай царквы, Гасподзь вас не пакіне, нічога не здарыцца. Супакойцеся. Ніхто вас не дасць у крыўду. Тут вораг не мае ўлады, яго валадарства там, за дзвярыма. Вы прыйшлі да Бога, а ён усясільны, усяміласцівы… Я раней крышку сёння пачну, дзеля вас. Станьце каля іконкі і ціхенечка маліцеся пра сябе, Ён усё чуе і бачыць. Калі пачнецца споведзь, гаварыце ўсё, што хацелі сказаць, не саромцеся, усе мы грэшныя, адзін Гасподзь беззаганны, галоўнае – не баяцца выкласці свае грахі перад Богам, шчыра пакаяцца ў іх… – бацюшка гаварыў размерана і спакойна, ціха, але пераканаўча, мне падалося нават, што яму нехта расказаў усё, што