Название | Гняздо-2 (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Паліна Качаткова |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2016 |
isbn | 978-985-7021-99-4 |
Накінула куртку і пайшла выносіць смецце, дом быў стары, пасляваенны, без смеццеправода.
У марозным паветры моцна адчуваўся пах кухні ад рэстарана, што месціўся ў тым жа доме. Тое, што зусім нядаўна было калюжынамі, замерзла і ператварылася ў ледзяную бугрыстую паверхню, быццам бы замерзла хвалістае мора. Ісці па такой ледзяной паверхні трэба асцярожна, каб не паваліцца на лёд.
– Стаяць!
Спынілася. Перад ёй стаяў высокі Мужчына:
– Леанід, – прадставіўся ён.
Каля Леаніда стаяў чорны пудзель.
Яна нахілілася, каб пагладзіць сабаку, і зразумела, што сабака зусім стары – уся барада ў яго была сівая і ён цяжка дыхаў.
– Ці не твае гэта сяброўкі пілі ўчора на пляцоўцы паміж першым і другім паверхам?
– НЕ.
Яна спалохалася такога пачатку размовы.
– Ладна, я жартую. На самай справе я хацеў даведацца, чаму ты жывеш тут, у самым эпіцэнтры Мінска.
– У ЭПІЦЭНТРЫ?
Згадала заняткі па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы. І малюнак з ядзерным грыбам.
– А ты нічога не адчуваеш у гэтай кватэры?
– Што я мушу адчуваць?
– Такое… накшталт туману? Туману, які ахутвае цябе… Як ты спіш? Жахі сняцца?
Яна шмат працавала апошнім часам і практычна не думала ні пра што, апрача працы і грошай, якія можна зарабіць працай. Часам думала пра свой лёс і пустую долю, але пра гэта – усё менш і менш. Стомленая, ледзь даходзіла да сваёй новай цёмна-чырвонай канапы (нізкай, амаль упоравень з падлогай), валілася і засынала. Ці былі жахлівыя сны і трызненні? Хто яго ведае, былі – не былі. Рэчаіснасць была як трызненне. Але яе сяброўка, якая заначавала ў яе аднойчы пасля карпаратыву, падхапілася пад раніцу з лямантам: «Як ты тут жывеш!» і стала ліхаманкава збірацца дадому, дзе яе чакалі муж і дзеці. Заявіла, што ўсю ноч яе нехта душыў. Але гэта больш падобна да гісторыі пра посталкагольнае пачуццё віны і прадчуванне сямейнага скандалу.
– Пакажы мне сваю кватэру, – запатрабаваў Леанід.
І яна, як загіпнатызаваная, павяла яго за сабой, за імі пайшоў і стары чорны пудзель.
Не паспелі яны пераступіць парог, як ён рэзка схапіў яе і пацягнуў да сябе.
– Вы што?
Выкручвалася ад яго як магла.
– Ты яшчэ не ведаеш, хто я на самай справе, – казаў ён ёй.
– Якая мне розніца?
– Леанід! Леанід! – пачуўся з панадворку жаночы голас.
На кухні завыў, падаў голас чорны пудзель.
– Ідзіце, вас ужо жонка шукае.
– Я яшчэ адпомшчу табе, – паабяцаў ён і выйшаў за дзверы разам з пудзелем.
Напусціла глыбокую чыгунную ванну, залезла ў гарачую ваду і глядзела, як на руках і ўсім целе праяўляюцца сінякі. Пасля дайшла да канапы і правалілася ў сон. Быў вечар, яшчэ не позна, а яна заснула.
Абуджэнне было нечаканым, прачнулася ад таго, што адчула нечую прысутнасць. Дакладней, не