Название | Гняздо-2 (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Паліна Качаткова |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2016 |
isbn | 978-985-7021-99-4 |
– З якой п’янкі?!
– З п’янкі, якая была ў вас дома.
Чакала сяброўку. У вітальні ўжо былі іншыя жанчыны, якія жадалі ведаць сваю будучыню. І быў нават адзін вельмі сумны мужчына з выглядам загнанага аленя.
– Дарма схадзілі, – сказала сяброўка, калі пасля палілі ў халодным парку. – Нічога яна не распавяла.
І вось Беласток, гіпермаркет, на далоні «водар свята». Шкляны падсвечнік. Купіць чырвоныя свечкі – і ў дарогу з водарам свята ў кішэні.
– Мяне там чакаюць. Я прывязу водар свята.
Чэргі на польска-беларускай мяжы. Мытнікі трасуць торбы, узважваюць прадукты. Людзі нервуюцца. Холадна, золка. Мокры снег. Адліга.
Мінск. Чыгуначны вакзал са святочнай ёлкай, шары на ёй грукаюцца адзін аб адзін ад ветру. Толькі што з’ехаў цягнік да горада, дзе яна нарадзілася. Наступны ў чатыры раніцы.
І таксісты:
– Куды едзем, куды едзем?
– Вы туды не возіце, куды я еду.
– А вы скажыце, можа, возім.
Сказала.
– 100 даляраў – і паехалі.
Паехалі. Таксіст нават прапанаваў плед – вось яна, утульнасць. Вось дарога да свята, цяпла і супакою. А водар свята ў кішэні.
Снег. Сасна пры дарозе. Шлагбаум. Назва станцыі – Хорбарава, – ёсць у гэтай назве нейкае трывожнае абяцанне. Але назва толькі на імгненне з’яўляецца ў святле фар. І знікае.
Таксі праязджае чыгуначныя рэйкі, шлагбаум. Да горада, дзе яна нарадзілася, застаецца зусім недалёка.
Назад не павернеш. Назад таксі паедзе без яе, а цёплы плед застанецца на пустым месцы пасажыра. Яна верыць, што наперадзе свята, што праз год можна пасадзіць жывую елку ў двары, што кот будзе спяваць песенькі, вецер хістаць дрэвы каля дома, а ў доме (які яна адрамантуе – абавязкова – а як іначай?!) будзе ўтульна і спакойна. І знікне пустэча ў душы і навокал.
Кватэра № 0
– Ці жывуць тут людзі?
Маладая жанчына адчыніла шырокія, высокія і цяжкія дзверы і ўбачыла Старую жанчыну. З пад’езда пацягнула холадам, якраз у гэты момант нехта заходзіў з вуліцы, а кватэра была на першым паверсе, першай ад увахода.
– ЯК ДОБРА, нарэшце ў гэтай кватэры жывуць людзі, – працягвала Старая жанчына. – Вы жывяце тут? – удакладніла яна.
– Так, я тут жыву.
– Як добра, што вы тут жывяце, але… – яна зрабіла паўзу, як бы падбіраючы словы, – але калі вам раптам… раптам будзе, зробіцца… страшна, вы прыходзьце да мяне. Я Цыля Львоўна, і я жыву паверхам вышэй – у такой жа кватэры, як гэта, як ваша кватэра.
У пад’ездзе зусім холадна, холадна стаяць нават каля адчыненых у кватэру дзвярэй, і Маладая жанчына прапанавала Цылі Львоўне зайсці, але тая адмовілася і пайшла на другі паверх – да сябе.
Маладая жанчына зачыніла дзверы кватэры на першым паверсе. Яна вярнулася да перапыненага занятку – упрыгожвання ялінкі. Быў 1996 год, яна ўпершыню адзначала Каляды ў гэтай кватэры, таму ёй давялося схадзіць у найбліжэйшую ад дома краму (а гэта быў ГУМ), каб набыць ёлачныя цацкі. Шары і дожджык, бліскучы дожджык – вось што яна хацела набыць.
Хацела набыць шары, каб усе былі рознага колеру, і зялёны ці