Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Читать онлайн.
Название Гняздо-2 (зборнік)
Автор произведения Паліна Качаткова
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7021-99-4



Скачать книгу

сітуацыя – у першым класе апаганілі Леніна. Была створаная міні-следчая камісія, выкліканы дырэктар. Вінаватыя плакалі, а іх пыталі: хто першым пачаў, хто навучыў размалёўваць маленькага Леніна, маляваць рогі? Увесь клас быў сведкам разбіральніцтва. І цяпер памятаю прозвішча таго, хто першым намаляваў Леніну рогі ў нашым класе, – ён прызнаўся. Чаму размаляваў менавіта Леніна – засталося невядома. Не памятаю, якім было пакаранне. Але кнігі больш не размалёўвалі.

      Нядаўна маладая сяброўка-сацыёлаг сказала, што не ўспрымае кнігу як прадмет, як каштоўнасць, а толькі як тэкст. Шмат думаю апошнім часам, што кніга як рэч усё адно застанецца, але як прадмет раскошы.

      Камсамольскі білет і красоўкі

      У 1983 годзе ў Гомелі на вуліцы Кожара ў доўгім доме, які называлі «Кітайская сцяна», адчынілі новую краму – спартыўныя тавары. Падчас адкрыцця я праходзіла побач; ішла ў кінатэатр «Юбілейны», зайшла ў новую краму, і – цуд – там прадавалі красоўкі! Бела- чырвоныя. Купіць красоўкі было рэальна, але грошай з сабою не мела. Пасля фільма зайшла дахаты – узяла грошы ў бацькоў, прыйшла ў краму – красовак ужо не было. У мяне характар такі, што ўвесь час на нешта нерэальнае спадзяюся – на працягу года хадзіла ў тую краму, чакала, што зноў будуць красоўкі. Марна.

      У 1984 годзе тата паехаў на працу ў Славакію ў горад Нітру. На вясновыя канікулы мы з мамай сабраліся да яго ў госці. Мне аформлі замежны пашпарт, савецкі здалі ў АВІР. І перад самым ад’ездам даведаліся: камсамольскі білет трэба таксама пакінуць на тэрыторыі СССР, здаць яго ў Гомельскі абкам камсамола, у сейф. У абкамаўскім кабінеце з сейфам высветлілася, што камсамольскі білет нельга здаць так проста: няма пячаткі – адзнакі пра сплачаныя ўнёскі. Унёскі па 2 капейкі, плацілі іх кожны месяц, але пячаткі ставілі звычайна пасля, адразу за некалькі месяцаў. А ўжо вечар. Мы тэлефанавалі ў школу. Сейф з пячаткай пра выплату ўнёскаў знаходзіўся ў піянерскім пакоі. Выклікалі школьную піянерважатую, штампавалі білет, я зноў бегла ў абкам камсамола – і здавала камсамольскі білет з пячаткамі. Камсамольскі білет зачынілі ў сейфе, а мы паехалі ў Славакію.

      Ехалі праз Чоп. Памятаю дэталі начнога пераезду праз мяжу – таямнічая малазразумелая змена колаў у вагонах. Мне здавалася вельмі важным адчуць сам пераход – з адной рэальнасці ў другую, той момант, калі заканчваецца нашая краіна і пачынаецца іншая. Іншая краіна як іншая планета. Зыркія пражэктары, узараная зямля на нейтральнай паласе. І вось наш вагон на новых колах коціцца праз цемру, але цемра гэта ўжо не нашая – іншая. Замежжа.

      Нітра ўразіла – замкам, апельсінавым сокам, касцёлам, дзе стаялі на каленях людзі. І крамай, у якой мне адразу купілі дзве пары красовак – без чаргі ды блату.

      Не памятаю, як вярталі камсамольскі білет пасля прыезду. Эпізод сцёрты з памяці, але вярнулі – факт.

      У лютым 1991 года ў Вільні каля будынка парламента пабачыла слуп, на якім цвікамі былі прыбітыя камсамольскія і партыйныя білеты – так людзі развітваліся з важнымі дакументамі савецкага часу, з