Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

вось што ён занатаваў у сваіх успамінах пад уражаннем ад кнігі Усевалада Нікандравіча “Туман над Расіяй”, выдадзенай пасля смерці нашага ваўкавыскага земляка: “…Газетныя артыкулы і нарысы. Многія, відавочна, пісаліся ў нумар. Але да гэтага ж часу цікава і злабадзённа. І ў цэлым, які разумны погляд на ранейшую Расію, на яе гістарычныя лёсы, на грамадзянскую вайну, эміграцыю. Апошняе – у асаблівасці.

      Не, для яго “Расія”, “радзіма” не былі пустымі словамі. Таму і вярнуўся, як толькі надарылася магчымасць, і, будучы досыць ужо вядомым пісьменнікам, знайшоў у сабе сілы пачаць усё з нуля (паступіў у КрайТАСС радавым супрацоўнікам).

      У кнізе гэтай рэдкая эрудыцыя спалучаецца з магутным тэмпераментам, глыбінёй і самастойнасцю меркаванняў. Магу сабе ўявіць, што адчуваў Усевалад Нікандравіч, гледзячы на нас, зносячыся з намі – малаадукаванымі, выхаванымі ў духу “ўсепераможнага вучэння” газецірамі!

      Ваўкавыск. Вакзальная вул. Пачатак XX ст.

      Ён быў асцярожны: ведаў, з кім мае справу. Але заўсёды ўмеў знайсці спосаб выказаць свой – прынцыпова адрозны ад нашага – пункт гледжання па многіх пытаннях: ад гістарычнай ролі Пятра I да творчасці Гогаля і Шчадрына. Аднойчы, не помню цяпер з якой нагоды, мы з ім загаварылі пра рэвалюцыі. І раптам узляцела ўверх густое напалову сівое брыво. У. Н. па-змоўніцку нахіліўся да мяне і з усмешкай вымавіў: “А справа ж Хрыстова, Саша, не здзейснілася – не!”

      У Ваўкавыску самы час адкрываць літаратурна-мастацкі музей. Пісьменнікаў і мастакоў, якія нарадзіліся ў горадзе і ваколіцах, – безліч. Адна толькі асоба Станіслава Жукоўскага (ён нарадзіўся ў маёнтку Ендрыхаўцы ў маі 1875 года) чаго вартая. У 1907-м трыццацідвухгадоваму жывапісцу было прысвоена званне акадэміка. Пейзажы “Нёман”, “Лес. Папаратнік. Захад”, “Месячная ноч”, “Крыгаход на Нёмане”, “Рэчка на Палессі”, “Рака Вілейка” і зараз лічацца ўзорамі жанру. З 1917 года Жукоўскі жыў у Польшчы. У 1944-м загінуў у фашысцкім канцлагеры Прушкаў.

      Ваўкавыск – радзіма артысткі кіно, тэатра, эстрады Яніны Жэймо. Перажыўшы ленінградскую блакаду, іншыя перыпетыі Вялікай Айчыннай вайны, яна ў 1957 годзе эмігрыравала ў Варшаву. А ўважліваму кінагледачу старэйшых пакаленняў Яніна Баляславаўна павінна запомніцца па ролях у кінафільмах “Прыгоды Карзінкінай”, “Гарачыя дзянёчкі”, “Ворагі”, “Ішоў салдат з фронту”, “Сяброўкі”… У мяркуемым ваўкавыскім музеі гісторыі літаратуры і мастацтва, відавочна, знойдзецца месца і жыццяпісам пісьменнікаў-землякоў Эўгеніюша Кабаца, Тадэвуша Зянкевіча, Якава Рабіновіча, Лідзіі Ялоўчык, Герцаля Навагрудскага, артыста тэатра лялек і тэатразнаўца Міхаіла Каладзінскага, паэтэс Тамары Мазур, Людмілы Кебіч (яна зараз узначальвае Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі), публіцыста Івана Хлябцэвіча, мастакоў Вячкі Целеша (заўважым, і адметнага калекцыянера, філакартыста), Людмілы Пятруль, Паўла Урублеўскага, Мікалая Крукава, дызайнераў Аляксандра Крывенкі, Мікалая Пупко,