Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

даследчыцкіх прац. Прапагандай эканамічных, фінансавых ведаў займаўся і Леў Зак, які нарадзіў ся ў 1869 годзе. Найболей вядомыя яго працы – “Рэгуляванне заработнай платы”, “Умоўныя ўклады”.

      Быхаўскі край багаты і на спевакоў, акцёраў, пісьменнікаў, зоркавых асоб, чуйных да розных мастацтваў. У Быхаве нарадзілася напаўзабытая цяпер спявачка Вольга Мікалаеўна Бутама-Названава. Спевам навучалася ў Пецярбургскай кансерваторыі ў 1910—1915 гады ў класе прафесара Наталлі Аляксандраўны Ірэцкай, сяброўкі Паліны Віардо і Івана Тургенева, спявачкі, якая была знаёмая з Флабэрам, Мапасанам, іншымі французскімі знакамітасцямі. 3 вялікім поспехам ураджэнка Быхава выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве, Петраградзе, гастралявала ў Берліне і Парыжы. У 1940я гады Вольга Мікалаеўна займалася педагагічнай дзейнасцю ў Кыргызстане, у Фрунзе (цяперашні Бішкек).

      Сярод даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры велізарным аўтарыгэтам карыстаецца член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Іосіфавіч Мушынскі. Прызнаны даследчык творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Гарэцкага, вучоны з’яўляецца аўтарам многіх грунтоўных літаратуразнаўчых манаграфій. Нарадзіўся Міхась Іосіфавіч у быхаўскай вёсачцы Мокрае. Непадалёку, у вёсцы Заброддзе, – радзіма паэта, празаіка, аўтара добрага тузіна кніг, адрасаваных дзецям, Міхася Пазнякова.

      Выпрабаванне Картуз-Бярозай

      Бяроза – з тых райцэнтраў, якія ў апошнія некалькі гадоў на вачах мяняюць сваё аблічча. Да помнікаў мінуўшчыны, старых вулак, местачковых хацінак дадаюцца новыя, прасторныя плошчы, шырокія вуліцы, катэджы. Вырашаюцца многія сацыяльныя і эканамічныя праблемы. Бяроза – з паселішчаў, якія становяцца лідарамі ў справе адраджэння малых гарадоў краіны…

      Цікавы горад і сваёй гісторыяй. Тут ёсць што паглядзець, ёсць на што звярнуць увагу. Зазірніце ў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, які месціцца на вуліцы Леніна, 67, – і вы адкрыеце для сябе шмат цікавага пра ранейшыя часіны. Даведаецеся і пра кляштар картэзіянцаў, які існаваў на паўночна-заходняй ускраіне горада з сярэдзіны XVII стагоддзя да 1831 года. У даведніку “Літаратурныя мясціны Беларусі” (аўтары – Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка) чытаем: “Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў… Славіўся перапісчыкамі кніг. У бібліятэцы кляштара захоўвалася 39 рукапісных кніг, у тым ліку 11 псалтыроў, а таксама 2314 друкаваных тамоў. Ад помніка засталіся рэшткі званіцы, брама, будынак шпіталя і частка сцяны агароджы з адной вуглавой вежай…”

      Бяроза. Руіны кляштара. Пачатак XX ст.

      Узгадаў я пра бібліятэку кляштара яшчэ і таму, што не так даўно ў Брэсце адбылася выключна важная падзея. У абласным цэнтры па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”. Гэтая сур’ёзная сустрэча навукоўцаў, бібліятэка