Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

Віцебск пачатку першай паловы ХХ стагоддзя. Чаму б і не?..

      3 горада на Сожы

      Шукальнікаў новых дарог і новых адкрыццяў нямала і сярод ураджэнцаў Гомеля. Вучоныя, мастакі, палітыкі, акцёры, пісьменнікі… Яны не толькі ўзбагацілі радзімую старонку сваімі здабыткамі, але і свету падарылі шмат новага і да іх нязведанага…

      У 1888 годзе ў Гомелі нарадзіўся Аляксандр Уклонскі. Пройдуць дзесяцігоддзі – і ў энцыклапедычных фаліянтах яго назавуць выдатным савецкім і ўзбекскім геолагам, мінералогам, геахімікам. Вучоным, які ўнёс значны ўклад у даследаванне Сярэдняй Азіі. У 1901 годзе ён разам з бацькамі пераязджае ў Ташкент: Сяргея Уклонскага прызначаюць выкладчыкам ташкенцкай гімназіі. У 1908 годзе Уклонскі-малодшы паступае ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Спецыялізацыяй абірае геалогію. Сярод настаўнікаў будучага вучонага – славуты У. Вярнадскі, які да 1912 года загадваў кафедрай мінералогіі. Пасля вучобы Уклонскага пакідаюць ва ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1920-м, калі савецкі ўрад арганізаваў першы ў Сярэдняй Азіі Туркестанскі ўніверсітэт, Уклонскі едзе ў Ташкент. У Расіі, у Маскве, застаецца жонка з трыма дзецьмі. Як паказаў час, раз’яднанне сям’і адбылося назаўжды… Аляксандр Сяргеевіч стварае ва ўніверсітэце кафедру мінералогіі і мінералагічны музей. На працягу амаль года працуе ў Афганістане кансультантам савецка-афганскай камісіі па пытаннях геалогіі. Адно з буйнейшых пытанняў, якім займаўся наш суайчыннік, – гэта тэарэтычнае палажэнне пра геахімію вады. Вучоны прапанаваў свой графічны метад адлюстравання характару вады. Распрацаваў таксама метад вызначэння розных варыянтаў генезісу вады, зыходзячы з яе хімічнага складу. За гэтыя працы па рэкамендацыі акадэмікаў У. Вярнадскага і А. Ферсмана Уклонскаму ў 1927 годзе прысвоілі званне прафесара. Аляксандр Сяргеевіч таксама напісаў падручнік “Мінералогія”, які неаднойчы перавыдаваўся. Сярод навуковых здзяйсненняў Уклонскага – і вылучаная ім арыгінальная мінералагічная гіпотэза ўзнікнення Зямлі. Памёр Уклонскі ў Ташкенце ў 1972 годзе. Між іншым, у 1957-м, калі акадэміку было амаль 70 гадоў, у яго нарадзіўся сын.

      Гомель. Палац князя Паскевіча

      На постсавецкай прасторы імя ўрача Аляксандра Залманава згадваюць не часта. А між тым, асоба нашага земляка (нарадзіўся ў Гомелі ў 1875 годзе, памёр у Парыжы ў студзені 1965) проста легендарная, прычым з самых розных пунктаў гледжання. Сёння многія палітыкі, цэлыя каралеўскія сем’і, зоркі шоу-бізнесу якраз лечацца па методыках доктара Залманава. Аляксандр Саламонавіч – стваральнік методыкі шкіпінарных ваннаў і вучэння пра капіляратэрапію. У 30 гадоў Залманаў меў ужо тры медыцынскія дыпломы. Адзін атрымаў у Маскве. Два – у Германіі. Урач, у якога за плячыма быў яшчэ і вопыт палітычнага зняволенага (за ўдзел у арганізацыі студэнцкіх хваляванняў), валодаў выключнай здольнасцю ставіць правільны дыягназ. Мог зрабіць гэта, толькі ўважліва паглядзеўшы на хворага. Як правіла,