Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

войск і палі адна за другой на працягу некалькіх дзён.

      Гэта было павучальна, і рускае камандаванне зрабіла высновы з баёў на Заходнім фронце. Работы ў Брэсцкай крэпасці былі спынены, а яе гарнізон і амаль усю артылерыю адправілі на фронт. У крэпасці засталіся толькі склады, а сама яна стала месцам фарміравання рэзервовых дывізій для фронту”.

      Гэты ўрывак – таксама своеасаблівы каментарый да паштовак, на якіх адлюстравана цытадэль таго часу.

      Радзіма вайскоўцаў і вучоных

      Гісторыя Быхава, Быхаўшчыны не можа не хваляваць. Ужо неаднойчы складвалася так, што горад, старонка гэтая станавіліся эпіцэнтрам падзей, ход, развіццё якіх уплывалі на лёс бязмежных тэрыторый. У 1648 годзе Быхаў асаджвала казацкае войска Гаркушы. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў горад – важны стратэгічны пункт. У 1917м Быхаў – у цэнтры рэвалюцыйных падзей. Тут былі зняволены царскія генералы, якія арганізавалі карнілаўскі мяцеж: Л. Карнілаў, А. Дзянікін, А. Лукомскі…

      А хто, якія вучоныя, пісьменнікі, артысты, военачальнікі, высокія дзяржаўныя мужы – ураджэнцы Быхаўшчыны, праславілі свой край у свеце, у нашай Айчыне?.. Давайце пагартаем старонкі сучасных энцыклапедый, новых і старых даведнікаў, звернемся да матэрыялаў, сабраных у Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама да іншых крыніц інфармацыі.

      Асобна ў музеі вылучаны экспанаты пра землякоў, якія засведчылі сябе ў Вялікай Айчыннай вайне. 14 (!) ураджэнцаў раёна атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза. У зале Перамогі ўстаноўлены бюсты кожнага з іх. Расказваецца ў музеі і пра маршала авіяцыі Героя Савецкага Саюза Сцапана Красоўскага. У свой час, памятаю пра гэта з уласнага дзяцінства, сапраўдным бестселерам для хлопчыкаў, юнакоў, якія марылі стаць лётчыкамі, была яго кніга “Жыццё ў авіяцыі”. А мне яна яшчэ і таму дарагая, што праслаўлены лётчык – адзін з нямногіх сведкаў гераічнага лёсу майго земляка пухавіччаніна Пятра Гучка. Пра яго расказвае і ў сваіх мемуарах. Нарадзіўся ж Сцяпан Акімавіч у вёсцы Глухі Быхаўскага раёна. Ваяваў яшчэ ў Першую сусветную. 3 1917га – у Чырвонай гвардыі, затым у Чырвонай Арміі. Ужо ў грамадзянскую вайну быў прызначаны камісарам авіяцыйнага атрада. У 1936 го дзе закончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў паветранымі арміямі. Званне маршала авіяцыі атрымаў у 1959 годзе. Доўгі час узначальваў Ваенна-паветраную акадэмію імя Юрыя Гага рына. Сярод узнагарод – 17 ордэнаў (!). 3 іх шэсць ордэнаў Леніна і чатыры Чырвонага Сцяга, а таксама ўсе тыя ордэны, якімі адзначаўся талент военачальніка: Суворава (першай і другой ступеняў), Кутузава, Багдана Хмяльніцкага. Выпадак далёка не радавы нават для военачальнікаў.

      Быхаў. Замак Сапегі

      Быхаў,Быхаўшчына – радзіма многіх зорак айчыннай і сусветнай навукі. У вёсцы Гарадзец у студзені 1907 года нарадзіўся славуты беларускі геолаг і геахімік Канстанцін Лукашоў. Першыя сур’ёзныя навуковыя ўніверсітэты