Название | Леаніды не вернуцца да Зямлі |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Караткевіч |
Жанр | Литература 20 века |
Серия | Збор твораў |
Издательство | Литература 20 века |
Год выпуска | 1962 |
isbn | 978-985-02-1550-5 |
– Вы можаце загінуць пры пераправе.
– Я не баюся гэтага.
– Я за вас таксама не баюся, – абыякава сказаў Леановiч. – Але я адказны за жыццё салдат. У iх таксама жонкi.
– Я магу паехаць з ёю, – раптоўна для самога сябе сказаў Гораў.
– Вы адзін не здолееце, – са спакойнай усмешкай на прыгожых і жорсткіх вуснах сказаў Пора-Леановіч. – Не звяртайце ўвагі, пані. Гэты парыў сведчыць аб добрым сэрцы, але ў капітана Горава параненая рука… у бітве з інсургентамі… Дарэчы, у гэтай бітве ён выявіў сябе героем.
То быў несумленны ўдар, але Гораў змоўчаў: ён не хацеў сказаць, што паранены пад Ракавам, а не тут, ён наогул не хацеў апраўдвацца.
– Так, – сказаў ён, – але можна спытаць у салдат, хто захоча.
– Салдацкая самадзейнасць? – Спакой тону Леановіча межаваў са здзеклівасцю. – Ну, не… А адказ – мой.
– Мне здаюцца падазронымі вашы паводзіны, – сказаў Юрый.
– Капітан Гораў,– не павышаючы голасу, сказаў Леановіч. – Я забараняю вам… Вы пакуль што падначалены.
Гораў змоўк. Ён зразумеў, што капітана не зрушыць, што ён мацнейшы за каменны мур. I такі ж раўнадушны. Гораў нават адчуў на хвіліну, што сабою ён, Юрый, пагарджае, а Леановіча пачынае паважаць за такое няўхільнае выкананне абавязку. I ўсё ж гэта быў жорсткі абавязак, непрыемны абавязак.
– Я паплыву, – сказала жанчына, – я добра плаваю. Зірнуўшы на яе рашучы, мэтаімклівы твар, Гораў зразумеў, што гэта не пустая пагроза.
– Я не дазволю вам гэтага, – сказаў Леановіч. – Вы забылі, што я мужчына і воляй лёсу адказны за жыццё дамы, за ваша жыццё.
– Вы мужчына? – горка сказала яна. – Сапраўдны мужчына сам паплыў бы са мною, калі не хоча рызыкаваць салдатамі і паромам. Вы проста баязлівец.
– Я дзесяць разоў стаяў на бар’еры пад кулямі,– безуважна сказаў Леановіч. – Я тройчы паранены на вайне.
Яна кінулася да яго, потым бяссільна апусцілася на ўслон, упала галавою ў далоні:
– Майце літасць, пан капітан… Божа! Хоць галаву аб вас разбі!!!
– Не раю, – сказаў Леановiч.
Слухаць маўчанне, якое наступіла пасля гэтых слоў, было нясцерпна. Гораў выйшаў на ганак і доўгі час стаяў, затуліўшыся ад халоднага ветру, за рагом хаты. Потым, з цяжкасцю вырываючы ногі з раскіслага глею, пайшоў да брамы пад рэдкім, як слёзы, дажджом.
Далёкія чырвоныя бліскавіцы ўсё яшчэ ўспыхвалі на вяршынях чорных вольх. Вецер не сціхаў. Рака ўтрапёна пялёскалася пад адхонам.
Гораў абышоў пасты – паўсюль яго сустракалі воклічамі. Кардон не спаў.
…У гадзіну ночы, агледзеўшы ўсё, што трэба і не трэба, Гораў усё яшчэ гуляў пад дажджом, цяпер без мэты. Праходзячы нарэшце да ганка паўз асветленыя вокны хаты, ён убачыў у адным акне твар Леановіча, жахлівы, відавочна пастарэлы твар. Леановіч глядзеў у цемру.
У акне бакоўкі Гораў заўважыў постаць жанчыны. Тая кідалася ў бакі, як зняволеная. Спынілася, ударыла кулачком па печцы.
Гораў апусціў галаву. Яму