Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Читать онлайн.
Название Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор произведения Уладзімір Караткевіч
Жанр Литература 20 века
Серия Збор твораў
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1962
isbn 978-985-02-1550-5



Скачать книгу

жадаў што б там ні было выканаць свой добры намер: напіцца да моцы божай.

      Уважаючы на сённяшні настрой Леановіча, ад гэтай «моцы божай» можна было чакаць чагось цікавага. I таму Гораў бадай не здзівіўся, калі Пора-Леановіч раптам адсунуў чарку.

      – Вайна называецца, – з лютай весялосцю сказаў ён. – Сумна, Юрачка. Мне б тады ваяваць, калі рабавалі, за косы валілі пад сябе дзяўчат. А тут замест усяго гэтага – капеечны віст і бацькоўскае пасячэнне пейзанаў. Абас… мы з расійскай гісторыяй.

      Проста перад сабою, на фоне акна, Гораў бачыў яго сілуэт, рэзкі, прыгожы профіль з прамым носам і ссунутымі бровамі.

      – Ты кажаш «людзі», – сказаў Леановіч, хоць Гораў нічога не казаў.– Вось калі не ўходаюць цябе мае суайчыннікі і ты дажывеш да нейкага там часу, – ты ўбачыш дажджы Леанід. Гэта зорны дождж. Зямля пападае ў яго кожныя трыццаць тры гады. I тады лятуць Леаніды. Зялёныя. Фасфарычныя. Быццам Пан Бог, здзяцінеўшы, шморгае тысячамі запалак і глядзіць, ці ўсё яшчэ людзі льюць кроў… Так яны лятуць тысячагоддзі. I кожны раз, як прылятаюць, бачаць на зямлі тое самае: п’юць кроў, гвалцяць, круцяць хвастом добрыя людзі.

      За акном – Юрый з трывогай сачыў за гэтым – хмары пачалі наплываць аднекуль і зацягваць неба. Яны накіпалі з амаль неверагоднай хуткасцю, грувасціліся адна на адну, відавочна пасоўваючыся туды, да Дняпра, у бок горада, дзе вісела яшчэ бялёсая смуга на невялічкім лапіку блакітнага неба.

      Задуха стала нясцерпнай. I нясцерпным стала чаканне. Толькі Леановіч, здавалася, не адчуваў нічога. Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам. I Гораў, успомніўшы яго сённяшнюю забаўку, зразумеў, што чалавек, які сядзіць насупраць яго, – страшны чалавек, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення.

      Леановіч торкнуў пальцам у адзін з лубкоў.

      – Мы вось… як гэтыя тры татарыны. Адзін татарын – Філька (так ён зваў генерала Фікельмонта), другі татарын – я, а трэці – вы, вельмі шаноўны Юрый Аляксандравіч… Дзелім цноту прыдняпроўскай зямлі. Занятак з сэнсам. Таму што яна пад каго толькі не клалася. I выяўляецца, што ўсё гэта па меншай меры непатрэбна-с.

      I тут пачалося. За акном раптам сцямнела. Шалёная віхура праляцела дваром, задзёрла шынель на галаву вартавому, схіліла на страху стайні чорную вольху, і тая затрапятала, сагнуўшыся ў дугу.

      Шаленства пераднавальнічнага ветру не скончылася на гэтым. Ён вырашыў, відаць, наведацца ў госці да людзей у хаце. Раптоўна грукнулі дзверы, страшэнная пройма пацягнула да печы, дзьмухнула ў чалеснікі, задзёрла па дарозе абрус, ледзь не сарвала яго са стала разам з наедкам і вылецела ў комін, сказаўшы выразным фальцэтам:

      – Аоў.

      Гораў убачыў у акно, як гэты парыў проймы выкінуў з напаўразбуранага коміна галчынае гняздо і пагнаў яго, як кола, па пыльнай траве.

      – Сымон, чортаў сын, – крыкнуў Гораў,– каглу забыў зачыніць.

      I сам кінуўся да печы, зачыніў каглу, падторкнуў яе анучай. Сымон скочыў у хату як апантаны, паправіў абрус, зачыніў дзверы,