Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Читать онлайн.
Название Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор произведения Уладзімір Караткевіч
Жанр Литература 20 века
Серия Збор твораў
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1962
isbn 978-985-02-1550-5



Скачать книгу

народ, – сказаў Леановіч, усміхаючыся кутком прыгожых губ. – Каб зручней залазіць яму ў кішэнь… Не-е, вы, Юрый Аляксандравіч, з вашай слінявай вераю ў чалавека ідзіце – ведаеце куды? Гэта быдла па галаве трэба біць. I ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты… Шкадаваць? Каго? За што? За тое, што яны мэкаюць і бобам сыплюць? За тое, што ў іх спіна прыстасавана для сядла? За тое, што іхнія зады самі пэндаляў просяць?.. Не-е, Юрый Аляксандравіч, будзем шчырымі… Ёсць мой мозг і мая рука, што кожнага здолее ўзяць за глотку. Я іду! Хіліся!.. I нікога не шкадуй для сваёй мэты… Пакуль у сілачку не ўваб’ешся, – маўчы, падпарадкоўвайся і паступова прывучай усіх баяцца цябе… А там – не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе. З людзьмі ўсякія сродкі добрыя. Здрада, атрута, данос, а пасля нож, бізун, турма… I не трэба саромецца.

      Я не саромлюся. На прыгожыя словы – пляваць. Я такіх брыдот нараблю, што ўсіх ванітаваць будзе. Вас будзе ванітаваць, а я тым часам на кожнага пятлю накіну. I зацягну…

      Дзіўны чалавек сядзеў перад Горавым. Страшны, як шалёная рысь. I Гораў, не жадаючы паказаць свайго адчування, няшчыра пазяхнуў і спытаў:

      – Вы на французскую хваробу ніколі не хварэлі, капітан? Бо нешта мне здаецца, што такія словы сведчаць аб размякчэнні спіннога мозга.

      – Нават слоў маіх баіцёся, – жорстка засмяяўся Пора-Леановіч. – Не, капітан, я не хварэў на французскую хваробу. Ніколі. I продкі мае не хварэлі. Зберагалі для мяне сваю сілу.

      – Ішлі б вы лепей спаць, капітан.

      – А вы што?

      – Я не хачу вас слухаць. Я афіцэр. Што б я ні думаў, я звязаны прысягай і законам гонару.

      – Псу пад хвост, – сказаў Леановiч.

      Ён устаў і шырока пацягнуўся, распраўляючы мускулы. Засмяяўся:

      – Прашчур – малайчына. Галоўнае – стаць на той бок, які выйграе.

      Гораў адышоў ад стала, успёрся локцямі на падваконне і прыціснуў лоб да халоднага шкла.

      Дождж ліў так, што ўся зямля ў сляпучым святле бліскавіц укрывалася сінімі ўспышкамі кропель, якія падалі. Быццам поле нізкіх, ля самай зямлі, кветак вырастала паўсюль і зноў згасала ў цемры. Білі грымоты.

      – Нехта люта сваволіў, ломячы ў хмарах тоўстыя дрэвы.

      Праз шум дажджу пачуўся шолах колаў па хліпкай зямлі.

      Глухія галасы.

      Гораў угледзеўся ў цемру:

      – Нехта прыехаў.

      Ён накінуў плашч і выйшаў.

      Сярод двара стаяла парная прыпрэжка. Дымелі спіны замораных коней. А за імі ледзь вымалёўваўся цёмны сілуэт лёгкай брычкі з узнятым верхам. Фурман, сівавусы чалавек, падобны ў плашчы на натапыраную птушку, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нехлямяжы, кідаўся ва ўсе бакі.

      Фіранка брычкі адшморгнулася: з’явілася з яе нутра і ступіла на прыступку невялічкая нага. Жанчына, высокая і зграбная, у цёмным плашчы, стала проста ў ваду, якая плыла па ўсім двары, і азірнулася.

      – Сюды, пані,– спяшаючыся з ганка ёй насустрач, голасна сказаў Гораў.

      Ён адчыніў перад жанчынаю дзверы. Тая пераступіла парог і адкінула капюшон, мружачы вочы ад