Название | Час чумы (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Арлоў |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2005 |
isbn | 978-985-6701-43-0 |
– Вялікі Петрарка, – завучаным рухам адставіўшы вахлік, прамовіла яна, – пытаўся: паэзія – грэх ці святое прызванне?
– Паэзія – радасць, – пераканана сказаў Гусоўскі. – Паэт творыць з хаосу свой свет.
– О-о! – Франчэска відавочна здзівілася. – Я ведаю вашыя вершы. Некаторыя гавораць пра іх з захапленнем, але ад аднаго прыдворнага паэта я чула, што натхненне даюць вам копіі Грацыя[9] і Марка Немезіяна,[10] якія вы хаваеце ў сваім стале. Няўжо гэта праўда?
Ён успыхнуў і міжволі зрабіў крок да Франчэскі.
– Такая ж праўда, як тое, што Строццы, які распускае гэтыя нізкія чуткі, роўны боскім паэтам старажытнасці, – гнеўна сказаў Гусоўскі. – Такія, як ён, не ствараючы, умеюць пісаць, як Вергілій, ды бляск іхніх вершаў – бляск фальшывага золата.
На матавым твары Франчэскі з’явілася задаволеная ўсмешка: яна непрыхавана цешылася тым, што вывела суразмоўніка з раўнавагі.
– Дзе ж тады сапраўдная крыніца вашага натхнення?
Яна застыла ў прыгожай паставе, упэўненая, што ведае ягоны адказ.
– Дзе? – Гэтая ўпэўненасць не схавалася ад паэта. – Аднойчы я чуў, як пяюць пад звон кайданоў палонныя татары. Яны ворагі маёй краіны, але калі я пачуў, як яны плачуць па радзіме і па сваіх пустых тулах, у мяне зашчымела сэрца. Тут, у Рыме, я разумею іхнюю песню яшчэ лепей.
У агатавых вачах Франчэскі было расчараванне, аднак яна не пакідала сваёй гульні.
– Хіба вы палонны? Хто ж у такім разе паланіў вас? – Яна закрылася вахлікам і зірнула на паэта паўзверх жоўта-зялёнай птушкі.
Пісаныя і няпісаныя правілы галантнасці вымагалі ад яго толькі аднаго адказу, якога прагнула юная капрызніца. Здаецца, зусім проста – сказаць некалькі зазвычаеных слоў. Але ён ведаў, што не зможа.
– Хто ж паланіў вас? – настойліва паўтарыла яна.
– Туга па радзіме, – адказаў ён, заўважаючы, як у яе ў вачах прачынаецца зласлівасць.
– Я хачу паслухаць вашыя вершы, – уладна сказала Франчэска.
Яна стаяла, напалову павярнуўшыся да вакна, і ветрык перабіраў яе валасы. Злёгку ўскінуўшы голаў, Гусоўскі пачаў:
Што толькі ёсць на зямлі, гэта створана ўсё дзеля шчасця. Зоркі ў цямноце мігцяць, асвятляюць слабенькім зіхценнем, Моцай таемнаю; пыл залацісты ў крынічным паветры Шчасна згадаеш. Прыроды дарункі – імклівыя птушкі, Рыбы, звяры, і пладоў, і металаў бясконцыя скарбы…
Гэтыя радкі ён таксама перапісаў два тыдні таму на зеленкаватую паперу, але на твары Франчэскі нельга было прачытаць: знаёмы ёй гэты верш ці яна чуе яго ўпершыню.
Радуе ніва ратая сваім ураджаем аквітным…[11]
Краем вока Гусоўскі змеціў, што з дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка. Франчэска кіўнула ёй і рухам рукі загадала паэту спыніцца.
– Я
9
Паэт, сучаснік Авідзія.
10
Лацінскі паэт III ст.
11
Пераклад з лацінскай Сяргея Сокалава-Воюша.