Уладзімір Арлоў

Список книг автора Уладзімір Арлоў



    Час чумы (зборнік)

    Уладзімір Арлоў

    Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі. Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.

    Таямніцы полацкай гісторыі

    Уладзімір Арлоў

    Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі – крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

    Сланы Ганібала (зборнік)

    Уладзімір Арлоў

    Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

    Ордэн Белай Мышы (зборнік)

    Уладзімір Арлоў

    У адной невялікай краіне насельніцтва скаладалася з аднаго караля, аднаго прэм'ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з'явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву. У кнігу ўвайшлі таксама "Полацкія апавяданні" ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.