Название | Русалкі клічуць |
---|---|
Автор произведения | Зараслава Камінская |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7180-57-8 |
– Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?
– Пачынаю.
– Ну то выпі спачатку са мной гарбаты, – Марыя Сяргееўна кінула ў кубак пакецік і паклала побач дзве цукеркі. – На выходных зноў Лёша тэлефанаваў. Гэтым разам едзе ў камандзіроўку ў Самару.
Лёша, сын Марыі Сяргееўны, правацаў у рэспубліканскай газеце і быў не тое, што Ліза з Настай.
Наста: Яна зноў пра яго пачала
Ліза: Трывай
– Так шмат працуе, вядома, там не тое, што ў нас.
Столькі падзей, такі тэмп.
– А да вас калі заедзе, усё па камандзіроўках ды па камандзіроўках? – Наста не стрымалася.
Марыя Сяргееўна знерухомела. Толькі рука з металічным гарбатнікам тарганулася, каб захінуць сэрца. На метале Наста ўбачыла свой скажоны адбітак.
– Але малайчына, што тэлефануе, бо й на гэта час патрэбны. І ў мяне часу не стае, а ў яго, відаць, зусім няма.
Рука ажыла і наліла кіпень:
– А як там Ліза? Яшчэ не выйшла замуж?
Здавалася б, Марыя Сяргееўна сама яшчэ не выйшла замуж гадоў як трыццаць, але пра сябе яна не думала. У яе быў сын.
– Так і не разумею, чаму яна пайшла з працы. Я тут дваццаць пяць гадоў і нічога благога сказаць не магу. Канешне, наша рэдактарка, – гэта шэптам, – мае няпросты характар, але ж можна перацярпець. Няўжо лепей пазногці чужым людзям клеіць?
– Марыя Сяргееўна, я фотаздымкі дадам да артыкула, як лічыце?
– Дык я ж забыла! Сёння да нас зойдзе пляменнік сябра майго аднакурсніка, пазычыць энцыклапедыю. Вось бы з ім Лізку пазнаёміць! Толькі ён тут на вакацыях, а пасля ў Менск вяртаецца, дык гэта нічога. Заві яе, толькі не кажы, навошта, бо не пойдзе каза гэтая. Пішы давай, – Марыя Сяргееўна паспрабавала зазірнуць у экран айфона.
– У мяне вялікі палец адваліцца, – але пачала друкаваць.
Наста: Ліз, сустрэнеш мяне сёння з працы?
Ліза: Штосьці здарылася?
Наста: Не, усё добра, пасля раскажу, там паднесці
У 18:00
Ліза: Ок
А васямнаццатай Ліза стаяла каля ўвахода. Яе перасмыкнула, калі ўявіла, што давядзецца вярнуцца сюды, але хто ведае – гэта маленькі горад, у якім не так і шмат працы, каб перабіраць.
З дзвярэй, уся чырвоная, выскачыла Наста і сунула ёй кнігу:
– Гэта кніга, трымай. Зараз прыйдзе хлопец, ён ведае, што гэта ты. Мы цябе яму апісалі. Аддасі кнігу, ну і там калі захочаш, паводзіш яго тут, ён не мясцовы, пакажаш, дзе Скарына.
– Наста, ты лепей бяжы, бо… Наста хутка праслізнула за дзверы і зачыніла іх за сабою.
Ліза тузанула ручку – не зрушыліся. Тузанула мацней – на дапамогу Насці падбегла Марыя Сяргееўна. Ліза паспрабавала яшчэ і яшчэ – але дваіх ёй не перамагчы.
«І чаго я тузаю? Пакладу кнігу на лаву, няхай самі аддаюць».
– Вы