Название | Русалкі клічуць |
---|---|
Автор произведения | Зараслава Камінская |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7180-57-8 |
З пазногцямі – усё дакладна: адразу бачыш вынік і, калі сапсавала, можна падцерці ацэтонам. А тут. З’ехаць і шукаць працы, пра якую марыла? А калі яе няма? Ці ёсць, а Ліза не падыдзе?
– У вас такія прыгожыя блакітныя вочы, глыбокія-глыбокія, – новая кліентка – мастачка, пальцы перапэцканыя фарбай. – І валасы залатыя. Дзіва, што не замужам. Вы зачараваная русалка, якая чакае свайго прынца. Вось і амаль не размаўляеце, бы няма голасу. І вы чакайце, чакайце, ён абавязкова з’явіцца.
Ліза ўсміхнулася і кіўнула.
Пасля працы Ліза зайшла ў краму і набыла нарэшце пальчаткі, а таксама малака і спагеці з памідорамі. Спадзявалася, што паспее прыгатаваць вячэру да таго, як вернецца Наста, але калі адчыніла дзверы, адчула пахяблычнага пірага – найлепшы водар, які можа сустрэць дома.
– Амаль гатовы, дапякаецца, – Наста сядзела на падлозеў калідоры, вакол валяліся старыя газеты, – Увесь дзень думала, што ў тым стосе, не магла працаваць.
Ліза села побач:
– Сорак дзявяты год? Не такая і даўніна.
– Па-першае, мне, як журналісту, цікавая гісторыя прэсы. І не крыві твар, я ўсё бачыла. Па-другое, хаця б прагартаю перад тым, як закінуць назад на антрэсолі. Тут толькі барацьба, пасевы, ураджаі, а мне гэтага і ў нашых газетах хапае.
Ліза прабегла вачыма па загалоўках:
«Радасць калектыўнай працы»
«Больш кок-сагызу краіне!»
«Сёмы том Твораў І. В.Сталіна на беларускай мове»
«Дзень у калгасе “Перамога”»
«Рашаючы этап барацьбы за кок-сагыз»
«У барацьбе за хлеб»
«Адзінаццаты том Твораў І. В. Сталіна»
«Неадкладна завяршыць ворыва тарфянікаў пад пасеў кок-сагызу»
Некалькі здымкаў: конь цягне штосьці па полі; мяхі збожжа; хата, суворыя на выгляд людзі ў чорным адзенні, і толькі ў маладзенькіх дзяўчын павязаныя светлыя хустачкі. Ліза хацела сказаць пра гэта Насці, але тая ўжо крычала з кухні:
– Не спаліла! Не спаліла! Калі ты бачыш дым, то гэта так і патрэбна!
І Ліза кінула газету на падлогу да астатніх і пайшла, абмінаючы паперкі, як лужыны, есці яблычны пірог.
Але яе месца было занятае – на зэдліку ляжаў дыван.
– Таксама з антрэсоляў, няхай праветрыцца. Стары, вясковы, – Наста разгарнула палатно. – Бачыш, як кветкі выцвілі? Прыгожа, як лічыш?
– Лічу, што зашмат у гэтай кватэры дзіўных знаходак, – Ліза ўзяла кавалак пірага, пасунула дыван і адчыніла ноўтбук, каб загугліць, што такое кок-сагыз.
Русалкі клічуць
Бульба ляжала ў кацялку з ранку: адмыслова дзеля таго, каб было чым павячэраць. Марыля жыла сама і таму магла абысціся бульбаю некалькі дзён – дазваляла