Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка

Читать онлайн.
Название Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6530-42-8



Скачать книгу

позірк на дыктавай шабельцы Аянькі.

      – То не жарты! Галоўнае, каб усё было па справядлівасці! – вызначыў жыццёвую праграму Лабановіч.

      – А па справядлівасці – гэта як? – дзяўчынка даверліва кранула Янкаву руку.

      – На чацьвярох! – Лабановіч азірнуўся на сяброў.

      – Толькі чаму на чацьвярох? – не пагадзіўся маленькі ліцвінскі татарын Аянька, – справядліва – на пяцёх. Бо ў Ісабэль такая прыгожая шакаладная дупа. Ты нам яшчэ раз яе пакажаш?

      – Магу і не толькі яе… – прыўкрасная мулатка сарамліва прыкрыла павекі, – толькі няхай гэта застанецца нашай маленькай таямніцай.

      Ружовыя далонькі гулліва зрушылі прыпол. Хлопцы паселі на кукішкі, каб выгодней было назіраць…

      І тут на калідоры грымнула, нібы пярун у нябёсах ляснуў. Дзеці імкліва выскачылі з пакоя. Пад шклянымі, да паловы зафарбаванымі дзвярыма першага класа кармеліцкай Школы Падставовай курчыўся на зламаным зэдліку бела-русы старэйшы хлопец. Гэта быў Пярдолэк – спрактыкаваны нягоднік, якога жахаліся не толькі дзеткі і мнішкі, але й нават сам пан пробашч. Пярдолэк падбухторваў дзетак-беларусаў маляваць на касцёльнай агароджы чэлясы, дзіравіў майткі сёстраў-кармелітак, што сушыліся на гаспадарчым двары, і нават хлусіў аднагодкам, што ўжо займаецца ананізмам. Напэўна, вычварэнец-пачатковец прыўзняўся на дыбачкі, страціў пільнасць і ляснуўся з верхатуры.

      Лабановіч схапіў ножку ад зэдліка і сунуў у пысу нягодніку. – Гэта чужая дупа! Яна не табе паказвала!

      Вычварэнец заенчыў і сплюнуў малочным зубам. З каламутнага вока выплыла празрыстая сляза. Рот расцягнуўся авалам. З рассечанай губы закропала. На тонкай мурзатай шыі запульсавала пакручастая сіняя жылка.

      Аматар чужых таямніцаў размазаў кулаком ружовую сліну з саплямі і спрытным пацучком заскочыў у шафу.

      – Мужыкі-хамы-быдла! – пачулася з сярэдзіны істэрычнае скавытанне. – Вось вырасту, пайду ў пшэцкія жандары і ўсім вам адпомшчу!

      Як праўдзівы нашчадак яблонаўскіх засцянкоўцаў, Янка Лабановіч ваяўніча ўрэзаў у дзвёрку кулаком.

      – Выходзь, Пярдолэк! Выбірайся, мудзіла! – гукнуў ён. – Адразу на горкі яблык дастанеш!

      У шафе імгненна сцішылася.

      Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, але ў калідоры з’явілася старая мнішка з вільготным эмаліраваным гаршчком.

      – Матка Боска Чэнстахоўска! – жахнулася яна, гледзячы на крывавыя пісягі. – Цо то ест?

      – Яны сцягнулі з яе майткі! – імгненна сігналізаваў з шафы Пярдолэк, – збіраліся гуляць у паноў гінеколагаў!

      – Пан Езус! – кармелітка закаціла вочы пад лоб. – От, падшыванцы, што надумаліся – паненку распрануць! Вы што робіце?!

      А хлопцы тым часам расстаўлялі на падлозе рознакаляровыя аптэкарскія пляшачкі. Мулатка засяроджана разлівала ў іх зафарбаваную бураковым сокам ваду. Янкель каніфоліў смык.

      – Чым займаемся? – перапытаў Лабановіч і ўзняў на мнішку даверлівыя валошкавыя вочы. – Ды ў шынок гуляем!

      Кармелітка ўздыхнула і паківала галавой. –