Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка

Читать онлайн.
Название Музы і свінні
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7086-05-4



Скачать книгу

і альтыстцы. Тыя сінхронна падымаюцца і сунуцца да парц’е, з мэтай адцягнуць увагу. Валтарніст тым часам спрытна цягне ад ліфта непрытомнага стукача. На ганку матэрыялізуецца кантрабасіст, які пераймае цела. Прытым уся гэтая аркестровая зладжанасць відавочна сведчыць пра злосны намер і папярэднюю змову.

      Неўзабаве мёртвы, як бэлька, стукач, маляўніча раскладзены на клумбе акурат насупраць паліцэйскага пастарунку. У руцэ ў яго пустая пляшка, на грудзях – свежыя ваніты, а ў прамежнасці – цёмная вільготная пляміна. Нацюрморт завяршае бездухоўны парнаграфічны часопіс, які бессаромна выторкваецца з адцягнутай кішэні… …Нараніцу сексот пакутліва расклыпвае засмяглыя вочы. Ён ляжыць у незнаёмым ложку ў такім жа незнаёмым пакоі. На вокнах – краты, на сцяне – нейкі плакат з надпісамі не па-нашаму. Стукач напружана факусуе зрок і з жахам вызначае першае слова: «Achtung!» Другое прачытанае слова выглядае зусім пачварна: «Polizei». І тут наш стукач разумее, што патрапіў ён няйначай, як у бункер да недабітых фашыстаў, і ратунку яму няма… І сапраўды, па хуткім часе ў пакойчыку з’яўяецца бландыністы гестапавец у форме з пагонамі-пляцёнкамі, як у фільмах пра вайну і немцаў. Сексот палахліва цягне голаў у плечы, бо ўжо наперад ведае, што зараз прагучыць «хэндэ хох!» і «шысэн!». Бела-русы гестапавец афіцыйна пасміхаецца, нешта гергеча і сыходзіць.

      Што рабіць?!

      У роце арыштанта – пякельная суша, у галаве – палярная ноч. Неўзабаве чарнільную цемру мазгоў працінае танюткі праменьчык… спакваля набрыняе жоўцю, пагрозліва пульсуе і, нарэшце, набывае падабенства да класічнага зонаўскага пражэктара, прытым пражэктар гэты нахабна лупіць проста ў твар!..

      Жыццё скончанае. Нават, калі ў палоннага і атрымаецца ў нейкі цуд збегчы з гэтага Бухенвальда, дык на Радзіме яму нічога добрага не свеціць. Дыскрэдытацыя гонару і годнасці савецкага грамадзяніна, ідэалагічная дыверсія, разгалошанне дзяржаўных таямніцаў… І ніхто – ані дырыжор, ані калегі з аркестра, ані нават куратар «адтуль», – ніколі за яго не заступіцца!..

      Тым часам ў пакойчыку зноў з’яўляецца бела-русы гестапавец, але ж гэтым разам – з маладой дзеўкай у цывільным.

      І тут небарака не вытрымлівае… У ім адбываецца некіруемая і імгненная пераналадка асобы. Ён б’ецца галавою аб сцяну, аблізвае гестапаўцаў на манер спаніэля і сіпіць пры гэтым, бы той падраны шланг:

      – Таварышы фашысты! Патрабую палітычнага прытулку!.. Не магу больш жыць у савецкім пекле!..

      …Ужо ўвечары паліцэйскі пастарунак наведваюць дырыжор і інспектар Беларускага сімфанічнага аркестра. Дырыжор шчыра шкадуе заходніх немцаў, на голаў каторых гэты падарунак зваліўся. А інспектар аркестра выказвае пажаданне пералічыць частку гастрольных ганарараў у Міністэрства культуры краінаў агрэсіўнага блоку НАТА, каб толькі больш не бачыць гэтую паганую суку ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі…

      Апошнім да новаспечанага дысідэнта прыходзіць дыпламат з савецкай амбасады – суворы дзядзька з класічна незапамінальным