Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка

Читать онлайн.
Название Музы і свінні
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7086-05-4



Скачать книгу

«Сталічную» з вінтавой закруткай, каторую дазволена браць за мяжу па дзве нуль-пяць на чалавека, і прыкідаюць, дзе б яе павыгодней загнаць, каб да жабрацкіх камандовачных пфенінгаў дадаць колькі дзесяткаў паўнавартасных дойчмарак на падарункі родным і блізкім.

      Сексот разумее: цяперашні час – найпрыдатнейшы, каб парахавацца. У вялікім сімфанічным аркестры абавязкова знойдзецца які-небудзь несвядомы элемент, які прывёз з сабой не толькі гарэлку. Стукач бадзяецца па гатэльных калідорах, абцірае сцены і быццам бы няўзнак заходзіць у нумары да аркестрантаў: прабачце, а ў вас запалак няма? і штопару таксама? можа, залішнюю шкляначку пазычыце? І зыркае, мярзотнік, з-пад сваіх акуляраў памыйным пацучком – што ў каго на стале, што пад сталом, што з-пад падушкі выторкваецца…

      У саліста групы валторнаў шпегу нарэшце шэнціць: гаспадар не паспявае сунуць у кішэню нешта бліскучае і дробненькае. Ну-ка, ну-ка, пакажы… Царскі чырвонец?!.. А-ёй!..

      Стукач паглядае на злачынцу дакорліва і красамоўна – маўляў, і так усё зразумела. Той у ступары: вышэптвае мудрагелісты мацюг, звужае вочы і сціскае кулакі… але стрымліваецца. «Маральны кодэкс будаўніка камунізму» ён выдатна ведае, а цяпер акурат той момант, калі гэты кодэкс можа перакуліцца ў крымінальны. Злачынца вагаецца, уздыхае, пераступае з нагі на нагу… і працягвае чырвонец нязванаму госцю. Забірай, сука, толькі не кажы нікому! Дамовіліся?!..

      Чырвонец выглядае надта прывабна. І загнаць яго ў «бундэсе» можна за сур’ёзныя грошы… калі ніхто не дазнаецца. А калі дазнаецца? Дзе гарантыя, што ў Беларускім сімфанічным аркестры іншых інфарматараў няма?! Дый тутэйшыя ювеліры і нумізматы ўсе, як адзін, завербаваныя заходнімі спецслужбамі, нават куратар пра гэта неяк папярэджваў… То сапраўды лепш не звязвацца!

      А таму сексот праз настояную драматычную паўзу прамаўляе пранікнёна і нават пакрыўджана: маўляў, як ты мог падумаць? Мы ж сябры і калегі… хіба не разумееш?!..

      Ды ўсё я разумею, безцарамонна перапыняе валтарніст, проста ссыш з тым чырвонцам звязвацца! Што хочаш за сваё маўчанне?.. Прастаўлюся – добра?… Дамовіліся, дзве скрыні «белай», адразу, як у Мінск вернемся.

      Што…

      Менавіта ту-у-ут???!!!..

      Валтарніст, агаломшаны бязлітасным ультыматумам, ляціць да карэфанаў-духавікоў і праз адборныя мацюгі енчыць: калегі, ратуйце!.. Калегі карпаратыўна салідарызуюцца: хрэн з ім, хай кожны па пляшцы скінецца – затое сумленне застанецца чыстым!.. А яшчэ салідарызуюцца ў тым, што сексотцкую падлюку варта за такую прадразвёрстку пакараць па ўсёй суворасці аркестравых законаў!..

      Турнэ па Заходняй Нямеччыне праходзіць бліскуча. У залях аншлагі. Музычныя крытыкі проста праменяцца добразычлівасцю. Асмялелыя аркестранты паціху п’юць піва з нямецкімі калегамі і выслухоўваюць кампліменты на сваю адрэсу.

      Але больш за ўсіх задаволены наш стукач: і бабла на прададзеных сарака пляшках «Сталічнай» накасіў, і ўсім аркестровым куранятам давёў, хто ў Беларускім сімфанічным