Название | Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) |
---|---|
Автор произведения | Коллектив авторов |
Жанр | История |
Серия | |
Издательство | История |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-08-1802-7 |
Тым не менш, нягледзячы на наяўнасць істотных напрацовак, савецкая гістарыяграфія пытання відавочна недастатковая. Праца У. Кузьменкі, напрыклад, ужо ўтрымлівае пэўныя спробы апісаць асабісты вопыт партызанскіх збройнікаў Аднак не выпадае прызнаць гэтыя спробы паспяхова ажыццёўленымі. У кнізе фактычна не раскрыты «рамесніцкі» вопыт збройнікаў Таксама ў рабоце недастатковая ўвага надаецца аналізу знешніх умоў арганізацыі вытворчасці самаробнай зброі. Нарэшце, у працы не хапае вывадаў і абагульненняў
Зараз прапануем звярнуцца да некаторых гістарычных крыніц. Гаворка пойдзе пра гісторыю вытворчасці самаробнай зброі ў атрадзе № 1 брыгады «Чэкіст». Да нашых дзён захаваўся ўнікальны гістарычны дакумент – частка дзённіка загінуўшага ў маі 1944 г. камісара гэтага атрада Пятра Ігнатавіча Счаслаўскага, азаглаўленая як «Организация оружейной мастерской в Партизанском отряде № 1 бриг. «Чекист» [8, л. 104–113]. Дадзены дакумент дае гісторыку магчымасць вывучаць вытворчасць самаробнай зброі ў рамках такіх даследчых парадыгм, як «гісторыя знізу» і мікрагісторыя. Акрамя дзённіка П. Счаслаўскага, пэўную інфармацыю пра дзейнасць разглядаемай майстэрні падаюць некаторыя іншыя дакументы, сярод якіх, у прыватнасці, невялікі тэкст пад назвай «История мастерской», які з’яўляецца складаючай часткай «Описания истории и боевой деятельности Партизанского отряда № 1 т. Иванова бр. Чекист» [9, л. 332–344]. Неабходна адразу адзначыць, што ў апошнім тэксце роля камісара П. Счаслаўскага паказана не такой істотнай, як у яго ўласным дзённіку.
Псторыя партызанскай збройнай майстэрні атрада № 1 пачалася ў чэрвені 1942 г., калі тагачасны камандзір брыгады «Чэкіст» Г. Кірпіч прыняў рашэнне пра стварэнне ў брыгадзе збройнай майстэрні, якая павінна была займацца рамонтам і аднаўленнем серыйнай заводскай зброі, а ў далейшым, з прычыны ўзнікшай неабходнасці і аб’ектыўнага ўдасканалення навыкаў партызанскіх збройнікаў – таксама і выпускам уласных узораў узбраення. Арганізацыяй майстэрні кіравалі Леанід Нікалаеў (назначаны начальнікам майстэрні) і камісар Пётр Счаслаўскі.
У верасні 1942 г. брыгада была вымушана пакінуць ранейшае месца дыслакацыі (Круглянскі раён) і перайсці ў Лепельскі раён Віцебскай вобласці, дзе і спынілася на зіму. Па загаду камандзіра брыгады атрады пачалі «изучать людей из местного населения» з мэтай папаўнення сваіх радоў.