Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2015
isbn 978-985-08-1802-7



Скачать книгу

ўзяцці крэпасці Брэст-Літоўск [11, с. 109–117], арганізаваны штурм крэпасці завяршыўся ўзяццем апошняга ачага арганізаванай абароны – Усходня-га форту 29 чэрвеня 1941 г. Пры гэтым у нямецкім данясенні адзначаецца, што «падраздзяленні рускіх змагаліся выключна ўпарта і стойка, паказалі адметную падрыхтоўку пяхоты і шматлікімі прыкладамі даказалі высокі баявы дух». У тым жа данясенні пачала пісацца адна з самых трагічных старонак гісторыі вайны ў Беларусі, лёсу радавых, сяржантаў, камандзіраў і камісараў Чырвонай Арміі, хто ў першыя дні вайны апынуўся ў нямецкім палоне. Калі ў савецкай гістарыяграфіі пра тэта нельга было знайсці дакументальных звестак, дык нямецкае данясенне ўтрымлівае дакладныя лічбы: на канец штурму ў палоне апынуліся 7223 чырвонаармейцы, у тым ліку 101 афіцэр Чырвонай Арміі [11, с. 116–117].

      Аднак ці знойдзем мы сёння на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» помнік тым, хто тут патрапіў у нямецкіх палон? Чаму ў некропалі згадваецца лічба ў 850 пахаваных, тады як насамрэч вядомы імёны толькі 224 байцоў? Але ці параўнальна тэта з лічбай тых, хто апынуўся ў нямецкім палоне? Ці маем мы права забываць імёны ўсіх, хто на момант пачатку нямецкага штурму складаў гарнізон абаронцаў крэпасці? Калі там з’явіцца помнік самай вялікай колькасці абаронцаў, пакуль не названых паіменна – савецкім ваеннапалонным? У сувязі з тым, што колькасныя падлікі палонных немцамі былі блізкімі да рэчаіснасці, адразу ж узнікае прынцыпова важнае пытанне аб агульнай колькасці ўдзельнікаў абароны крэпасці на момант яе штурму 22 чэрвеня 1941 г. Паколькі традыцыйная лічба ў 3,5 тыс. абаронцаў, якая з савецкіх часоў пануе ў айчыннай гістарыяграфіі, у гэтым выпадку ніякім чынам не адпавядае колькасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне ў канцы месяца. Не менш важным у святле новых дакументальных звестак з’яўляецца і факт рэальнай працягласці арганізаваных баявых дзеянняў, якія вялі, з аднаго боку, абаронцы крэпасці (калі мець на ўвазе загад № 1 ад 24 чэрвеня, у якім згадваецца думка аб «неадкладным выхадзе» з акружанай крэпасці), а з другой, паводле дакументаў немцы ў час штурму ўмацаванняў крэпасці не неслі страт у жывой сіле фактычна пачынаючы з 26 чэрвеня і г. д

      Новым у даследаванні баявых падзей на Віцебшчыне ў першыя тыдні вайны нам бачыцца шырокае выкарыстанне нямецкіх дакументальных крыніц для аб’ектыўнага паказу ходу баявых дзеянняў пад Сянно ў пачатку ліпеня 1941 г., якія апошнім часам атрымалі назву самай буйной танкавай бітвы Другой сусветнай вайны. Аналіз тых падзей метадам параўнання савецкіх (Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны РФ) і замежных дакументальных крыніц (Федэральнага ваеннага архіва Германіі) прыводзіць да высноў, якія ставяць пад сумненне факт маштабных танкавых баталій пад Сянно, для паказу якога не знайшлося месца ў фундаментальнай энцыклапедыі савецкага часу «Великая Отечественная война 1941–1945» (М., 1985) і найноўшай расійскай энцыклапедыі «Великая Отечественная война» (М., 2010)». Зварот да дакументаў камандавання