Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2015
isbn 978-985-08-1802-7



Скачать книгу

і шаблоны, гатовая прадукцыя праходзіла тэхнічны кантроль (праверка ўсіх дэталей на якасць паасобку і прыстрэлка зброі), пасля чаго на аўтамаце ставіўся год выпуску і ну мар [8, л. 112].

      Партызанамі для забеспячэння работы майстэрні былі сабраны і дастаўлены збройнікам кулямётныя ствалы, метал, ціскі, кавадла, кувалды, напільнікі і вялізная колькасць іншых інструментаў. У спецыяльна прыстасаванай зямлянцы ўстанавілі варштат, горан і свідравальны станок з ручным прыводам [7, с. 15]. Некаторыя інструменты здабываліся ў парадку рэквізіцыі ці экспрапрыяцыі трафеяў, некаторыя выкупаліся ў мясцовага насельніцтва, частку інструментаў выраблялі самі збройнікі. Асобныя інструменты даводзілася нават купляць у немцаў, зразумела, праз партызанскіх сувязных [8, л. 111].

      Фіксуюцца таксама факты прыцягнення мясцовага насельніцтва да выканання некаторых работ па рамонту і аднаўленню асобных узораў узбраення.

      У красавіку 1944 г. брыгадай быў атрыманы загад аб пераходзе ў Шклоўскі раён. Майстры-збройнікі не пакінулі майстэрню, яны пранеслі абсталяванне на сабе больш за 300 км. Менавіта на Шклоўшчыне майстры і сустрэлі вызваленне Беларусь

      Для таго, каб больш даведацца пра людзей, чыя гераічная праца дазволіла партызанскай збройнай майстэрні існаваць, звернемся да вышэйпамянёнай «Истории мастерской». У гэтым дакуменце лепш раскрыта роля і значэнне ў арганізацыі і функцыяніраванні майстэрні майстра Л. Нікалаева. Ён рамантаваў зброю яшчэ да выхаду на кантакт з партызанамі, хаваючыся ў лесніка каля в. Пасырава пас л я ўцёкаў з лагера для ваеннапа лонных вясной 1942 г. 7 мая 1942 г. трупа Л. Нікалаева (да таго часу ён здолеў згуртаваць вакол сябе калектыў з 12 аднадумцаў і памочнікаў) далучылася да партызанскага атрада Г. Кірпіча, які пазней увайшоў у брыгаду «Чэкіст». У чэрвені Л. Нікалаеў быў назначаны начальнікам створанай партызанскай збройнай майстэрні [9, л. 341]. На жаль, нам пакуль не ўдалося знайсці поўную інфармацыю пра ўсіх майстроў, якія працавалі над самаробнай зброяй разам з Л. Нікалаевым, але імёны некаторых захаваў для нас дзённік П. Счаслаўскага:

      1. Азаренок Александр Семенович;

      2. Азаренок Александр Прокопович;

      3. Жерносека Антон Станиславович;

      4. Годунов Михаил Дмитриевич;

      5. Демко Иван Григорьевич [8, л. 111].

      Апісанне ўласна рамонту і вырабу зброі партызанамі было б няпоўным без аналізу лічбавай інфармацыі. Пэўныя колькасныя даныя аб аб’ёме і характары работ, выкананых партызанскімі збройнікамі атрада № 1 брыгады «Чэкіст» у перыяд Вялікай Айчыннай вайны даюць архіўныя крыніцы, у прыватнасці памянёныя намі дзённік П. Счаслаўскага і напісаная Р. Івановым, які узначальваў атрад пасля Г. Кірпіча, «Хроніка майстэрні». Згодна з апошнім дакументам, за перыяд з чэрвеня 1942 да ліпеня 1944 г. майстрамі было адрамантавана 1580 вінтовак, 152 кулямёты, 6 мінамётаў, 82 пісталеты, 3 супрацьтанкавых ружжа. Адноўлены таксама 18 пашкоджаных агнём кулямётаў і 6 гармат. Новых аўтаматаў у тэты перыяд было выраблена 122 адзінкі