Название | Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) |
---|---|
Автор произведения | Коллектив авторов |
Жанр | История |
Серия | |
Издательство | История |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-08-1802-7 |
У гэтым сэнсе не з’яўляецца выпадковым і зроблены акцэнт у назве нашага артыкула, у якім аўтар звяртае ўвагу навуковай грамадскасці на актуальнасць звароту менавіта да сучасных метадаў навуковага пошуку, якія б стваралі для гісторыкаў больш спрыяльныя ўмовы не толькі для паглыблення гістарычных ведаў аб ужо вядомых падзеях баявой гісторыі, колькі адкрывалі б перспектыву для прынцыпова новай характарыстыкі ходу баявых падзей на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. На наш погляд, адным з хрэстаматыйных момантаў такога падыходу з’яўляецца прыцягненне новых дакументальных матэрыялаў, якімі ў нашым выпадку з’яўляюцца нямецкія архіўныя крыніцы. Між тым, простае пашырэнне базы крыніц становіцца адметнай прыкметай шматлікіх гістарычных даследаванняў. Аднак такі падыход не заўсёды прыводзіць да якасных зменаў у традыцыйных поглядах, ацэнках і высновах. Як пераконвае вопыт, больш эфектыўна гэтаму садзейнічае выкарыстанне адпаведных сучаснаму ўзроўню развіцця метадаў даследавання, якім у нашым выпадку мы бачым метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратыеістыкі.
Аўтар артыкула зыходзіць з таго, што на цяперашні час для паспяховай навуковай дзейнасці нельга замыкацца ў коле традыцыйных даследчых практык. Імкненне ж асвоіць новыя прыёмы ў канчатковым выніку стане вырашальным у пашырэнні рамак магчымага даследавання і атрыманні ў ім новых навуковых вынікаў А без іх немагчыма ісці ў нагу з сусветнай гістарычнай навукай, дзе толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі адбыліся якасныя змены ў даследаванні малавядомых старонак ваеннай гісторыі Беларусі.
Для замежных аўтараў з’яўляецца аксіёмай факт пастаяннага развіцця гістарычнай навукі шляхам пашырэння не толькі базы крыніц, але і выкарыстання адэкватнага метадычнага арсенала, перш за ўсё за кошт уключэння метадаў сумежных навук. Інтэграцыя гуманітарных навук у тэарэтычным І метадычным плане – тэта найбольш відавочны працэс, які істотна змяняе гістарычную навуку, фарміруе новыя яе напрамкі, больш адэкватныя галіны гістарычнага пазнання, прад’яўляючы пры гэтым новыя патрабаванні да самога суб’екта пазнання – гісторыка. Не сакрэт, што ўсё тэта накіравана на аб’ектывізацыю і павышэнне верагоднасці гістарычных уяўленняў і ведаў, на пошук малавядомай інфармацыі шляхам выкарыстання новых навуковых падыходаў Адзін з іх, правераны ў шматлікіх публікацыях аўтара, метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі пераканаўча сведчыць аб тым, наколькі строга неабходна падыходзіць да працэдуры збору, сістэматызацыі і аналізу гістарычных крыніц рознага паходжання, у нашым выпадку айчынных і замежных дакументаў і гістарыяграфічных фактаў
Аднаўленне карціны баявых дзеянняў праз увядзенне ў шырокі зварот новага масіву малавядомых айчынных і замежных (нямецкіх) дакументаў пакуль дазволіла