Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Парыж, Эйфелева вежа і…
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 2023
isbn



Скачать книгу

зрабіў з машынай – дай Бог чутае бачыць… А шкло і люстэрка мы новыя купім…

      Гурскі нечакана адчуў сябе падманутым, загнаным у кут. Само склалася ці Дабрынкін наўмысна склаў абставіны так, што цяпер Алесь вымушаны прытрымлівацца правіл з выгляду добранькага, часам празмерна ўслужлівага старшыні? А яшчэ гэты мядзведзяваты цесць… Няўжо ён насамрэч задумаў адрамантаваць «мерседэс»?.. Але выбару ўжо не было.

      – І сапраўды, – заспяшаўся Гурскі, – хачу паглядзець на сваю машыну і, зрэшты, скончыць гэты маскарад…

11

      Спякотны летні дзень паціху саступаў месца мяккаму цёпламу вечару, і лёгкі ласкавы вятрыска ўжо навейваў з блізкага возера ледзь улоўную прахалоду. Пасля душнага кабінета Гурскаму нечакана захацелася кінуцца, нырнуць у серабрыстую азёрную прахалоду і плыць пад вадой да стомы, плыць, на колькі хопіць дыхання.

      – Эх, добра было б пакупацца, – быццам адчуўшы настрой Алеся, ажывіўся Дабрынкін, – вадзічка што трэба… І стому знімае, і настрой паляпшае.

      – Спярша ў майстэрню, а потым відаць будзе, – рэзка адмовіўся Гурскі.

      Пры іншых абставінах ён першы прапанаваў бы пайсці на возера, але цяпер нават у дробязях не хацеў пагаджацца з Дабрынкіным.

      – Калі так, мой конь напагатове, – з напускной бравадай сказаў старшыня і накіраваўся ў двор канторы, дзе ў цяньку пад разгалістым дубам чорнай маціцай задзірліва пабліскваў новенькі «крайслер».

      – Ого! – не стрымаў захаплення Гурскі. – Аказваецца, у гаспадарцы не так усё і кепска… Толькі чаму хаваеце?

      – З песні слоў не выкінеш, – імгненна спахмурнеў Дабрынін. – «Крайслер» – aспадчына папярэдніка… Каб яму добра было ў тых дэпутатах! Спадчыну пакінуў, як свінню падлажыў. Перад людзьмі сорамна… Гаспадарка на ладан дыхала, а ён толькі каб сябе паказаць… Вось і хаваю.

      – Не трэба – прадайце, – з падножкі зазіраючы ў салон, прапанаваў Алесь, – машына павінна ездзіць… А ў дэпутаты, наколькі мне вядома, лепшых выбіраюць.

      – А Вы купіце? – узрадавана ўскрыкнуў Дабрынкін.

      – Не-е, – адмахнуўся Гурскі, – у маім выпадку машына не раскоша, а паўнапраўны сябра фірмы, яна павінна прыносіць грошы… Вашу прадстаўнічай не назавеш, а трымаць дзеля выезду на рыбалку ці паляванне і сапраўды вялікая раскоша.

      – Вы не першы, хто ў захапленні ад «крайслера», а каб купіць – не. Што ж, буду чакаць і шукаць пакупніка, – Дабрынкін перакінуў з рукі на руку ключы ад машыны і асцярожна, хітра ціхім голасам зазначыў: – Калі ехаць у аб’езд, тры кіламетры, калі пешкі нацянькі – метраў трыста…

      – Наўпрост хутчэй, значыць, лепш, – імгненна пагадзіўся Алесь.

      Сказаў і здзівіўся: яго больш не раздражнялі непрыхаваныя вясковыя хітрыкі Дабрынкіна. Канешне, дабрынкінскія трыста метраў, па меншай меры, расцягнуліся на кіламетр, але Гурскі быў задаволены. Напэўна, упершыню ў жыцці ён уздыхнуў на поўныя грудзі, дыхаў і не мог надыхацца чыстым вольным паветрам, набрынялым водарам лугавых траў. З лесу побач