Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Парыж, Эйфелева вежа і…
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 2023
isbn



Скачать книгу

на асфальт з кустоў арэшніку, і здавалася, няма ім канца. Праз некалі мінут чырвоны «мерседэс» ператварыўся ў попельны. Некаторыя каровы спраўлялі патрэбу і хвастамі, быццам веерамі, размазвалі па машыне пырскі і іншае… Хтосьці цёрся бокам аб крыло, больш цікаўныя лізалі фары, шкло… Рабая жывёліна часала бок аб люстэрка, пакуль не зламала яго. Гурскі сігналіў, але ад гэтага мітусні не менела.

      Нечакана перад машынай, як укапаная, стала вялізная бурая з адным надламаным рогам. Гурскі засігналіў, але карову гэта не напалохала, наадварот, у яе вачах бліснуў дзікі агонь. Бурая насупілася, злосна мыкнула, ажно пена пырснула з ляпы, лёгка прыўзнялася і ў наступнае імгненне пярэднія капыты ўперліся ў капот. Тонкае жалеза тут жа выгнулася, а карова, быццам выпрабоўваючы машыну на трываласць, некалькі разоў спружыніста пераступіла з нагі на нагу…

      Гурскі разгубіўся, скамянелымі вачамі глядзеў на жывёлу і не ведаў, што рабіць. А бурая раўла, таўклася капытамі па машыне і чамусьці спрабавала дацягнуцца мордай да лабавога шкла, па ўсім, бачыла свой адбітак. Нечакана шкло гучна трэснула, як стрэліла, карова спуджана адхіснулася і ўжо мелася злезці на зямлю, як другая бурая з уздыбленым хвастом скокнула на яе ззаду, і цяпер ужо дзве каровы трэслі машыну, быццам недаспелы яблык на дрэве.

      Алесь ўспомніў пра газавы пісталет, які трымаў дзеля аховы ў бардачку. Рука адразу намацала халодную рукаятку… Ён рашуча апусціў бакавое шкло, наставіў рулю на крыўдзіцеляў, але выстраліць не паспеў. У гэты момант тоўсты бізун са свістам упіўся ў спіны кароў, і праз мінуту парадак на дарозе быў адноўлены.

      Калі Алесь агледзеў «мерседэс», сэрца сціснулася ад жалю. Некранутым застаўся толькі дах і цяпер, зусім не да месца, задзірліва блішчэў на сонцы чырвоным пералівістым перламутрам. А вінаватых не было… Яны, вінаватыя, ціха мэкаючы паважна сунуліся да кароўнікаў. Басаногі пастух, апрануты ў доўгі зялёны плашч з камплекту хімічнай абароны, быццам нічога не здарылася, цягнуўся за статкам і раз-пораз рассякаў паветра доўгай пугай. Гурскі яшчэ раз зірнуў на перапэцканую машыну і гнеўна крыкнуў услед статку, абыякаваму да ягоных праблем:

      – Не, даражэнькія, гэтае дзярмо вы самі будзеце злізваць!.. Ён патэлефанаваў у ДАІ і доўга, блытана распавядаў аб сваёй бядзе, а дзяжурны ніяк не мог уцяміць дачынення міліцыі да скасавання шлюбу… Парыжа… выпацканай машыны…

10

      Алесь, не зважаючы на чаргу ў прыёмнай, уварваўся ў кабінет Дабрынкіна, кіраўніка калгаса «Новы шлях». І назву калгаса, і прозвішча старшыні Гурскі прачытаў на шыльдзе за тыя некалькі крокаў, што зрабіў да начальніцкага кабінету. І сакратарку, і людзей ў чарзе Гурскі не здзівіў, яго быццам тут ведалі і нават чакалі. Ніхто не запярэчыў ягонай нахабнай бесцырымоннасці, толькі жанчыны зашапталі ў спіну, але так, каб пачулі ўсе:

      – Шапка не зваліцца, калі чалавек павітаецца…

      – І карова не бык… Які гаспадар недаглядзіць, той яна і на чырвонае скокне…

      У кабінеце