Двое на вуліцы. Янка Сіпакоў

Читать онлайн.
Название Двое на вуліцы
Автор произведения Янка Сіпакоў
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 978-985-581-516-8



Скачать книгу

назад, мусіць, сядзелі ўжо за святочнымі сталамі і, расчырванелыя з дарогі, паспешліва чокаліся і пілі за стары год, а тыя, што засталіся тут, відаць, ужо страцілі ўсялякую надзею паспець куды-небудзь у застолле і таму сноўдаліся сюд-туд ціхія і спакойныя.

      Калі да Новага года заставалася з паўгадзіны, Алег, спяшаючыся, купіў білет на нейкі бліжэйшы поезд – яму было ўсё роўна, куды ён ідзе, – і ўскочыў у тамбур, калі цягнік ужо крануў вагоны, і тыя, мякка парыпваючы, паволі набіралі ход: ён ведаў, што людзі ў дарозе, як і ў бядзе, часцей за ўсё ласкавеюць, у іх адкрываецца невідомая да гэтага дабрата; што свята, якое заспела ў дарозе, яднае незнаёмых між сабою спадарожнікаў, і яны робяцца такія шчырыя і зычлівыя, нібы дужа даўнія сябры.

      Правадніца здзівілася, што чалавек едзе з пустымі рукамі – у яго нават якой авоські не было з сабою, але білет пасажыр меў сапраўдны, і яна саступіла, адхінулася, каб прапусціць яго ў вагон.

      Вагон быў амаль пусты – рэдка на якой лаўцы ў ім сядзелі людзі. Алег выбраў сабе, здавалася, зусім незанятае купэ, смела ўвайшоў у яго і толькі тады ўбачыў, што там ужо ёсць пасажырка. Дзяўчына сядзела ў самым куточку, і за перагародкаю, пакуль не зайшоў, яе не было відаць. Жавейка здзіўлена спыніўся, але паварочваць назад ужо было няёмка, і ён рашуча падышоў бліжэй, павітаўся і сеў за столік – якраз насупраць дзяўчыны.

      Яна чытала кніжку. Яе доўгія, белыя, як лён, валасы пасмамі спадалі на столік, захіналі дзяўчыне вочы і, мусіць, заміналі чытаць.

      Алег яшчэ раз уважліва зірнуў на суседку, і яго ажно скаланула ад успаміну: яму здалося, што тое, даўняе, паўтараецца зноў.

      Як тады – дзяўчына за столікам, як тады – кніжка перад ёю, як тады – даўгія, разабраныя на дзве пасмы, валасы, што засланяюць вочы, замінаюць чытаць. І як тады – вагон, цягнік, дарога.

      Гарачая, тугая хваля ўдарыла яму ў галаву, і ён, не помнячы сябе, не разумеючы, што робіць, як тады, нахіліўся над сталом, ласкава дакрануўся рукамі да белых валасоў і, адхінаючы пасму з вачэй і закладаючы яе за вуха, як тады, сказаў:

      – А вы прыгожая.

      Да другой пасмы ён не паспеў дакрануцца. Дзяўчына спачатку сцялася, нібы птушка, якая хоча ўзляцець, нягледзячы на тое, што ў яе звязаныя крылы, потым падхапілася, халоднаю далонькаю – так, так, халоднаю: ён і зараз помніць, што яна была дужа халодная – пляснула яму па шчацэ, раззлавана перасмыкнулася, нібы атрасаючыся ад нечага брыдкага, і закрычала:

      – Хам! Пашляк!

      I пакуль Алег спрабаваў зразумець, што ж, урэшце, здарылася, дзяўчына хутка, як вецер – толькі прашамацела побач адзенне – вылецела адсюль, і яе абцасікі ўжо раздражнёна, сярдзіта грукалі за сценкаю ў суседнім купэ.

      Яму было прыкра, што такое ўвогуле здарылася, прыкра за сябе, што не стрымаўся, за дзяўчыну, што прыняла яго за пашляка і спакусніка: а дзе ж дзенешся, прымеш – не паспеў чалавек сесці, а ўжо дае рукам волю, гаворыць нейкае банальнае глупства.

      Ён злаваўся на сябе, хадзіў па купэ, думаў, як растлумачыць дзяўчыне