Двое на вуліцы. Янка Сіпакоў

Читать онлайн.
Название Двое на вуліцы
Автор произведения Янка Сіпакоў
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 978-985-581-516-8



Скачать книгу

абдымкаў і што ёсць сілы – Алег нават баяўся, каб ён не пляснуўся ў гразь, – пабег да Тоні.

      – Мама, мамачка, – крычаў ён, – а татка з’ездзіць у камандзіроўку, а потым забярэ мяне і цябе, і мы будзем разам з ім жыць!

      Сонца ўжо не было відаць – яно схавалася за дамы, – а хмары ў тым баку, дзе стаяла Тоня, увачавідкі разрасталіся, шырэлі, настойліва выпростваючы свае вялікія і халодныя шчупальцы.

      Алег зноў адчуў у горле той самы даўкі камяк, зноў стала мокра вачам, і таму, каб зусім не расплакацца – ён і праўда, аказваецца, размазня, – крута павярнуўся і шырока пайшоў ад сына, ад жонкі, ад хаты – далей, далей, далей.

      Ён чуў, як Вовачка клікаў яго: «Тата, татачка!» – але не паварочваўся, ішоў размашыста, нібы бег. Калі мінаў сваю веранду, вочы яго выпадкова наткнуліся на лейтэнанта, які якраз выходзіў з пад’езда, але не затрымаліся на ім – слізганулі, нібы па пустому месцу.

      Ён ішоў шпарка і рашуча. Ён ужо нават не думаючы, ведаў, куды ідзе, – там, у «палонцы», яшчэ сядзелі за сталом сябры і перад імі, вядома ж, стаялі адкаркаваныя, недапітыя бутэлькі.

* * *

      Набліжаўся Новы год, а снегу ўсё яшчэ не было.

      Золкі, сіберны, выхаладжаны парывістым ветрам дождж, лужыны і гразь на тратуарах і на вуліцы, машыны, па самыя вокны запырсканыя гразёю, і таму шэрыя, непрыгожыя, будзённыя, туман, які ледзь не кожны дзень вісеў над камяніцамі, ад чаго горад здаваўся цёмным і непрытульным, – усё гэта, нібы хвароба, круціла настрой, раздражняла і начыста падмінала тое радаснае, светлае і шчымлівае ўзрушэнне, у якім звычайна жыве чалавек, чакаючы свята: нягледзячы на тое што ўжо мінаў першы месяц зімы, здавалася, нібыта на дварэ стаіць самая цёплая, глыбокая восень, а да Новага года яшчэ дужа далёка.

      Былі якраз тыя гады, калі і вясною, і летам, і зімою нудзела адна толькі пара – восень.

      У магазінах і на плошчах ужо стаялі ўпрыгожаныя ёлкі, але без снегу не глядзеліся і яны: былі нібыта лішнія і непатрэбныя ўсюды. Здавалася, што яны не такія, як заўсёды, святочныя; што і цацкі на іх не так ззяюць і пераліваюцца; што і вата пад ёлкамі, пад нагамі ў Дзядоў Марозаў і Снягурачак не такая чыстая і свежая – яна нагадвала не снег, а шэрыя хмары, што кудлаціліся аж пад самымі вокнамі крам і кватэр; нават ёлачныя агні здаваліся нейкімі цьмянымі, невясёлымі і не маглі асвятліць цемру, якая і ўдзень збіралася ў тых кутках, дзе звычайна ставяцца навагоднія ёлкі.

      А быў бы снег, ды яшчэ з марозікам, – як бы ўсё гэта ад яго сляпучай белізны павесялела, заблішчала, заззяла, як бы пачало пералівацца. І цацкі сталі б ярчэйшыя, і самі ёлкі набылі б тую сваю прыгажосць і ўрачыстасць, якімі заўсёды захапляюцца не толькі дзеці, але і дарослыя.

      Праўда, перад самым Новым годам ноччу крыху было падмарозіла, а ўдзень зноў адпусціла, і ў горадзе, як і да гэтага, зрабілася мокра і брудна.

      У дварах яшчэ і сёння прадавалі з машын мокрыя, запырсканыя гразёю навагоднія ёлкі. Яны, наваленыя адна на адну, паўграваліся ў кузавах і паравалі зараз, нібы сена пасля цёплага летняга дажджу.

      Алег ішоў дамоў. Ён спяшаўся пакласці ў дамоўленую